Януарыус Цік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Януарыус Цік
Род дзейнасці мастак, архітэктар, фізік, паэт, рысавальнік
Дата нараджэння 6 лютага 1730(1730-02-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1797(1797-11-14)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johannes Zick[d]
Дзеці Konrad Zick[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёган Расо Януарыус Цік (ням.: Johann Rasso Januarius Zick; 6 лютага 1730, Мюнхен — 14 лістапада 1797, Кобленц-Эрэнбрайтштайн) — нямецкі жывапісец і малявальшчык своеасаблівага барочна-ракайльнага стылю і нямецка-аўстрыйскага стылю цопф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Януарыус Цік вучыўся рамяству жывапісца ў свайго бацькі Іаганеса Ціка (1702—1762), майстры фрэскавых роспісаў. Калі яму было чатырнаццаць, яго адзінаццацігадовы брат упаў з будаўнічых лясоў у абацтве Вайнгартэн, і разбіўся на смерць. У 1745—1748 гадах Януарыус вывучаў будаўнічую справу ў Якаба Эмеле ў Бад-Шусенрыдзе. Затым працаваў разам з бацькам у арцыбіскупскай рэзідэнцыі ў Вюрцбургу і да сярэдзіны 1750-х гадоў — у палацы Брухзаль.

У 1756 годзе Януарыус прыехаў у Парыж, дзе завязаў знаёмствы з майстрамі з Рыма, Аўгсбурга і Базеля. У 1758 г. быў у Рыме. Пасля вяртання ў Германію мастак працаваў над стварэннем фрэсак для замка Энгерс каля Нойвіда. Пасля выканання гэтай замовы ў 1760 годзе Цык быў прызначаны прыдворным мастаком курфюрста Трыра. Ажаніўся з дачкой землеўладальніка Ганнай-Марыяй Грубер (1745—1811) і пасяліўся на доўгія гады ў маленькім мястэчку Кобленц-Эрэнбрайтштайн (раней незалежны горад на правым беразе Рэйна ў ліпені 1937 года быў уключаны ў склад Кобленца). У гэтым жа горадзе мастак памёр 14 лістапада 1797 года.

Адным з чатырнаццаці дзяцей Януарыуса быў жывапісец-партрэтыст і пейзажыст Конрад Цік (1773—1836). Праўнук Януарыуса Ціка — жывапісец і малявальшчык-ілюстратар Аляксандр Цік (1845—1907).

Зноскі

  1. а б Januarius Zick
  2. а б Johannes Rasso Januarius Zick — 2006.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.