Ян Аскерка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Аскерка
Аскерка
Аскерка
маршалак шляхты Вілейскага павета
з 1820

Нараджэнне не раней за 1788 і не пазней за 1790
Смерць 11 верасня 1851(1851-09-11)
Месца пахавання
Род Аскеркі
Бацька Ігнацы Аскерка[d]
Маці Соф’я Тэрэза з Валовічаў[d]
Жонка Тэадозія з Мікульскіх[d]
Дзеці Алімпія з Аскеркаў[d], Гелена з Аскеркаў[d] і Зыгмунт Аскерка[d]
Бітвы

Ян Аскерка (1788 або 1790 —11 верасня 1851) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік вайны 1812 года, ваяваў у арміі Напалеона, не вярнуўся з замежжа, яго маёнтак у Ігуменскім павеце быў канфіскаваны ў скарб паводле імператарскага маніфеста.

У 1820 годзе — маршалак Вілейскага павета. Меў маёнтак Будслаў. У 1822 годзе ахвяраваў праз мінскую губернатаршу А. Сулістроўскую, жонку Казіміра Сулістроўскага, 2 дукаты на кракаўскі помнік Касцюшку. Войскі мазырскі.

Паручнік Войска Польскага ў час паўстання 1831 года.

Памёр 11 верасня 1851 года. Пахаваны ў Будславе.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Тэадозіяй з Мікульскіх (1799-?). Меў дачок Гелену (1823-?; з 8.2.1855 года ў шлюбе з Альфонсам Андрэевічам Урублеўскім (1831-?) і Алімпію (1826-?; у шлюбе з Мечыславам Свентарэцкім), сына Зыгмунта (жнівень 1830-?; у шлюбе з Зафіяй-Агнешкай з Корсакаў, меў дачку Марыю-Францішку (1875-?) і сына Яна-Эразма-Юзафа (8.8.1872-?)).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]