Ян Дзмітрыевіч Далмат-Ісайкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Дзмітрыевіч Далмат-Ісайкоўскі
Прус[d]
Прус[d]
Смерць не пазней за 4 красавіка 1628
Род Далматы-Ісайкоўскія
Бацька Дзмітрый Далматавіч Ісайкоўскі
Маці Марыя з Крапоткаў-Ялавіцкіх[d]
Дзеці Караль Пётр Ісайкоўскі, Францішак Далмат-Ісайкоўскі, Мікалай Далмат-Ісайкоўскі і Ян Далмат-Ісайкоўскі[d][1]

Ян Дзмітрыевіч Далмат-Ісайкоўскі (? — да 4 красавіка 1628) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын Дзмітрыя Далматавіча.

Падключы віленскі з 1591 года, пісар скарбовы прыходавы літоўскі ў 1592—1625 гадах, ключнік і дзераўнічы віленскі з 1598 года, падкаморы ашмянскі з 1612 года, сурагатар Віленскага ваяводства з 1616 года.

Набыў у князя Аляксандра Пронскага маёнтак Ваўкалата ў Ашмянскім павеце, у 1624 годзе фундаваў касцёл у мястэчку Дунілавічы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сыны:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 139. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7