Яшчарка порсткая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яшчарка порсткая
Sand Lizard 2008 G1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lacerta agilis Linnaeus, 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   80427
EOL   791768

Яшчарка порсткая (Lacerta agilis) — від паўзуноў сямейства сапраўдных яшчарак.

Назву атрымала за хуткія і імпульсіўныя рухі. Мае зграбнае, гнуткае тулава, добра выяўленую шыю і доўгі ломкі хвост. Даўжыня цела 6-9 см, разам з хвастом 14-22 см, маса 7-25 г. Маляўкі афарбаваны зверху ў карычневыя і буравата-шэрыя тоны, уздоўж хрыбта праходзяць 1-2 цёмныя палоскі, якія абкружаны вузкімі светлымі, іншы раз перарывістымі лініямі. У працэсе росту малюнак мяняецца. Цёмныя спінныя палосы нібы распадаюцца на асобныя плямы, па баках цела звычайна добра відаць шмат дробных плямак у цёмнай акантоўцы. Выражаны палавы дымарфізм: самцы, асабліва вясной у перыяд размнажэння, маюць ярка-зялёную афарбоўку, самкі — жаўтавата-карычневую, карычневабурую або буравата-шэрую. Афарбоўка ніжняй часткі цела самцоў зеленаватага адцення, у самак — матава-белага або злёгку блакітнага. У самцоў на брушку звычайна праступаюць цёмныя плямкі і крапіны.

Порсткая яшчарка пашырана ў Еўразіі ад Паўднёвай Англіі, Усходняй Францыі і паўночнай часткі Балканскага паўвострава на захадзе да Паўночнага Прыбайкалля і Паўднёвага Забайкалля на ўсходзе. На поўначы межы арэала дасягаюць 60° пн.ш., на паўднёвым усходзе даходзіць да паўночнага захаду Манголіі і заходняй часткі Кітая, на поўдні — да паўночнага ўсходу Турцыі. Від сустракаецца ў розных прыродных зонах (умеранага і часткова субтрапічнага паясоў): лясной, лесастэпавай, стэпавай і паўпустыннай. У Беларусі порсткая яшчарка дастаткова раўнамерна трапляецца на ўсёй тэрыторыі.

Насяляе звычайна адкрытыя, добра прагрэтыя ўзлескі, паляны, высечкі, прасекі, лугі, абочыны дарог, сухадольныя і пойменныя лугі. Аддае перавагу пагранічным участкам хваёвых лясоў і адкрытым біятопам. Нярэдка яна сустракаецца на нізінных лугах, якія мяжуюць з лясамі і вярховымі балотамі, на вільготных участках поймаў азёр і рэк, у алешніках. Кормяцца порсткія яшчаркі ў асноўным рознымі насякомымі, а таксама іншымі дробнымі беспазваночнымі (павукі, чарвякі, малюскі, ракападобныя, мнаганожкі).

Сутачная актыўнасць порсткай яшчаркі залежыць ад кліматычных умоў. У добрае сонечнае надвор'е яшчаркі маюць высокую рухавасць і манеўранасць.

Самка ў залежнасці ад памераў цела адкладвае ад 4 да 14 яек у спецыяльную ямку. Клопаты пра патомства порсткая яшчарка не праяўляе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]