1-ы Мінскі прыгарадны сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-ы Мінскі прыгарадны сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у гарадскую рысу Мінска
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Дата ўтварэння 1 студзеня 1925
Дата скасавання 17 лютага 1930

1-ы Мі́нскі прыгарадны сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе гарадской рысы горада Мінска. Цэнтр — горад Мінск.

Утвораны 1 студзеня 1925 года як Пятроўшчынскі сельсавет у складзе гарадской рысы горада Мінска. Цэнтр — вёска Лошыца Немаршанская. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятроўшчына. 7 красавіка 1927 года перайменаваны ў 1-ы Мінскі прыгарадны сельсавет з цэнтрам у горадзе Мінск. 17 лютага 1930 года аб’яднаны са Сляпянскім сельсаветам у Мінскі прыгарадны сельсавет.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.