16 біт
У камп'ютарнай архітэктуры — 16-разраздныя цэлыя лікі, адрасы памяці, ці іншыя тыпы даных памерам 16 біт (2 актэты). Шаснаццацібітныя ЦПП і АЛП — архітэктуры, заснаваныя на рэгістрах і шынах дадзенага памеру. 16-біт — таксама назва пакалення камп'ютараў, калі шаснаццацібітныя працэсары былі стандартнымі. Шаснаццацібітныя сістэмы могуць адрасаваць да 16 МБ АЗП пры наяўнасці 24-бітнай шыны памяці, як, напрыклад, Intel 386SX.
Шаснаццацібітная архітэктура [правіць]
HP BPC, прэзентаваны ў 1975 годзе, быў першым 16-бітным мікрапрацэсарам у свеце. Вядомыя 16-бітныя працэсары уключаюць PDP-11, Intel (мадэлі з 8086 па 80386 SX уключна) і WDC 65C816. Intel 8088 быў праграмна-сумяшчальным з Intel 8086, і меў 16-бітныя інструкцыі, хоць яго вонкавая шына была 8-мі бітная. Іншыя вядомыя 16-бітныя працэсары ўключаюць Texas Instruments TMS9900 і Zilog Z8000.
16-разрадны цэлы лік можа захоўваць
(ці 65 536) унікальных значэнняў. У бяззнакавым прадстаўленні, гэта значэнні цэлых лікаў ад 0 да 65535; з ужываннем «пашырэння да двух» дыяпазон магчымых значэнняў: ад −32768 да 32767. Такім чынам, працэсары з 16-разраднай адрасацыяй памяці могуць атрымаць прамы доступ 64 KB адрасавальнай памяці.
16-бітныя працэсары былі амаль цалкам выціснуты ў індустрыі персанальных камп'ютараў, але па-ранейшаму ўжываюцца ў самых разнастайных убудаваных прыладах. Напрыклад 16-бітны працэсар XAP ужываецца ў шматлікіх ASIC.
Спіс 16-бітных працэсараў [правіць]
- Data General
- Digital Equipment Corporation
- EnSilica
- General Instrument
- National Semiconductor
- NEC
- Seiko Epson
- Texas Instruments
- Intel
- Infineon
- Zilog
- Freescale
- Western Digital
- Western Design Center
| Тэхналогіі лічбавых працэсараў | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Архітэктура |
CISC · EDGE · EPIC · MISC · URISC ·RISC · VLIW · ZISC · Фон Нэймана · Гарвардская |
||||||||
| Паралелізм |
|
||||||||
| Рэалізацыі | DSP · GPU · SoC · PPU · Вектарны працэсар · Матэматычны сапрацэсар • Мікрапрацэсар · Мікракантролер | ||||||||
| Кампаненты | Barrel shifter · FPU · BSB · MMU · TLB · Рэгістравы файл · control unit · АЛП • Дэмультыплексар · Мультыплексар · Мікракод · Тактавая частата • Корпус • Регістры • Кэш (Кэш працэсара) | ||||||||
| Кіраванне сілкаваннем | APM · ACPI · Clock gating · Дынамічнае змяненне частаты • Дынамічнае змяненне напружання | ||||||||
