2-і стралковы корпус (2-га фарміравання)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-і стралковы корпус
Краіна
Тып rifle corps[d]

2-і стралковы Хінганскі корпус — агульнавайсковае тактычнае злучэнне (стралковы корпус) Узброеных Сіл СССР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваны ў маі 1942 года ў г. Іркуцк. У яго склад увайшлі 399-я стралковая дывізія, 229-я стралковая брыгада і 51-я кавалерыйская дывізія. У пастаянны склад корпуса ўваходзілі 10-ы асобны батальён сувязі, 967-ы асобны сапёрны батальён і 1999-я палявая паштовая станцыя. Неўзабаве стралковыя часці былі адпраўленыя на фронт, а корпус аб’яднаў у сабе іншыя злучэнні. Склад да 1945 года неаднаразова мяняўся, у баявых дзеяннях на савецка-германскім фронце корпус не ўдзельнічаў.

Да чэрвеня 1945 года корпус знаходзіўся ў непасрэдным падначаленні Забайкальскага фронту, затым увайшоў у склад 36-й арміі.

У дзеючай арміі з 9 жніўня па 3 верасня 1945 года.

Удзельнічаў у савецка-японскай вайне[1][2]. За чацвёра сутак наступлення корпус імкліва прасунуўся на 180 кіламетраў, заняў асноўныя перавалы Вялікага Хінганскага хрыбта[3][4]. Да 19 жніўня 1945 года злучэнні падышлі да г. Цыцыкар[5]. За адрозненне ў вайне яму было прысвоена ганаровае найменне «Хінганскі».

Пасля вайны корпус перададзены ў Забайкальска-Амурскую ваенную акругу, упраўленне пераведзена ў г. Борзя. У 1946 годзе ў яго складзе былі 36-я стралковая, 3-я і 8-я кулямётна-артылерыйскія дывізіі. У лютым 1947 года корпус быў расфармаваны[6].

Баявы склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 1945 года.

Дата Фронт Армія У складзе (стралковыя) Іншыя часці Заўвагі
01.07.1945 Забайкальскі фронт 36-я армія 103-я стралковая дывізія
275-я стралковая дывізія
292-я стралковая дывізія
01.08.1945 Забайкальскі фронт 36-я армія [103-я стралковая дывізія
275-я стралковая дывізія
292-я стралковая дывізія
03.09.1945 Забайкальскі фронт 36-я армія 103-я стралковая дывізія
275-я стралковая дывізія

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Предыстория | Форум | Казачество | Казаки в Маньчжурии (руск.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2014. Праверана 23 жніўня 2013.
  2. Глава 16 АВГУСТОВСКАЯ ГРОЗА — Молниеносная аойна. Блицкриги Второй мировой
  3. Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Т.1. М., 1987.
  4. Сайт Герои страны. Лопатин Антон Иванович.
  5. Капитуляция войск Квантунской армии (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 23 жніўня 2013.
  6. Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска). / Под науч. редакцией В. И. Голикова. — Новосибирск: Академиздат, 2020. — 864 с. — ISBN 978-5-6043239-8-4. — С. 160.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Т.1. М., 1987. Лопатин Антон Иванович.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]