5-я асобная гвардзейская танкавая брыгада (фарміравання 2009)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
5-я асобная гвардзейская танкавая брыгада
Гады існавання 2009 — цяперашні час
Краіна  Расія
Падпарадкаванне Сухапутныя войскі Расіі
Уваходзіць у 36-я агульнавайсковая армія
Тып брыгада
Функцыя танкавыя войскі
Дыслакацыя ст. Дывізіённая (Улан-Удэ)
Удзел у
Знакі адрознення
ордэн Чырвонага Сцяга

5-я асобная гвардзейская танкавая Тацінская Чырванасцяжная, ордэна Суворава брыгада — тактычнае злучэнне Сухапутных войскаў Расійскай Федэрацыі.

Умоўнае найменне — вайсковая часць №46108 (в/ч 46108). Скарочанае найменне5 гв. атбр.

Фарміраванне ўваходзіць у склад 36-й агульнавайсковай арміі Усходняй ваеннай акругі. Пункт пастаяннай дыслакацыі — г. Улан-Удэ Рэспублікі Бурація.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядзе сваю гісторыю ад 24-га танкавага корпуса, які атрымаў ганаровае найменне «Тацінскі» ў ходзе «тацінскага рэйду» падчас Сталінградскай бітвы. Рэйд здзейснены сіламі 24-га танкавага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра Васіля Баданава. Падчас мерапрыемства быў знішчаны аэрадром з 70 транспартнымі самалётамі Junkers Ju 52 і Хэйнкель Ваенна-паветраных сіл нацысцкай Германіі, праз які ішло забеспячэнне акружанай 23 лістапада 1942 года нямецкай 6-й палявой арміі. Таксама разгромлена чыгуначная станцыя Тацінская, дзе назапасіліся харчы для акружаных.

Рэйд праводзіўся на фоне Сярэднедонскай аперацыі 1-й і 3-й гвардзейскіх армій супраць 8-й італьянскай арміі і нямецкай аператыўнай групы «Холідт». 18-ы, 24-ы, 25-ы танкавыя карпусы былі нададзены 1-й гв. арміі ва ўзмацненне. 16 снежня 1942 г. 1-я гвардзейская армія прарвала абарону італьянцаў. 24-ы танкавы корпус, маючы ў распараджэнні 89 Т-34 і 59 Т-70, 17 снежня ажыццявіў пераправу праз раку Дон у 11:30—18:30. 24-ы танкавы корпус рухаўся па тылах праціўніка, знішчаючы гарнізоны населеных пунктах. Да 24 снежня 8-я італьянская армія была рассеяна. Гэта адкрыла дарогу да аэрадрома ля станіцы Тацінская. У 7:30 24 снежня корпус атакаваў станіцу і аэрадром непадалёк. Затым 24-ы танкавы корпус трапіў у акружэнне да 27 снежня. 28 снежня 24-ы танкавы корпус выйшаў з катла, пад ціскам контратакуючых 6-й і 11-й танкавых дывізій.

26 снежня 1942 года 24-ы танкавы корпус ператвораны ў 2-і гвардзейскі танкавы корпус[1][2].

Падчас баёў на подступах да Мінску рота сярэдніх танкаў 1-га танкавага батальёна 26-й гвардзейскай танкавай брыгады 2-га гвардзейскага танкавага Тацінскага корпуса пад камандаваннем гвардыі старэйшага лейтэнанта А. А. Якаўлева адной з першых уварвалася ў беларускую сталіцу. Завязаўшы бой за таварную станцыю, байцы атачылі праціўніка і ўзялі ў палон 56 салдат і афіцэраў разам з камандзірам гэтага падраздзялення[3].

Пасля заканчэння вайны, у 1945 годзе, 2-і гвардзейскі танкавы корпус ператвораны ва 2-ю гвардзейскую танкавую дывізію.

У ходзе ваеннай рэформы ў 2009 годзе 2-я гвардзейская танкавая дывізія перафармавана ў 5-ю асобную гвардзейскую танкавую брыгаду.

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • гвардыі палкоўнік Гальчышак, Мікалай Мікалаевіч
  • гвардыі палкоўнік Балкароў, Пётр Мікалаевіч
  • гвардыі палкоўнік Галіцкі, Руслан Віктаравіч (2016)[4]
  • гвардыі палкоўнік Жураўлёў, Яўген Мікалаевіч
  • гвардыі палкоўнік Цімафееў, Раман Сяргеевіч
  • гвардыі палкоўнік Кандроў, Андрэй Віктаравіч

Узнагароды і ганаровыя найменні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • упраўленне;
  • 1-ы танкавы батальён;
  • 2-і танкавы батальён;
  • 3-і танкавы батальён;
  • мотастралковы батальён;
  • стралковая рота (снайпераў);
  • гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён;
  • рэактыўны артылерыйскі дывізіён;
  • зенітны ракетны дывізіён;
  • зенітны дывізіён;
  • разведвальная рота;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • рота РХБЗ;
  • батальён кіравання (сувязі);
  • рота РЭБ;
  • батальён матэрыяльнага забеспячэння;
  • рамонтная рота;
  • каменданцкая рота;
  • медыцынская рота;
  • узвод кіравання (начальніка артылерыі);
  • узвод кіравання і радыёлакацыйнай разведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны);
  • узвод кіравання (начальніка разведвальнага аддзялення);
  • узвод інструктараў;
  • асобны ўзвод ваеннай паліцыі
  • палігон;
  • ваенны аркестр[6]

На ўзбраенні (станам на 2018—2020): 90 адз. Т-72Б3[7], 4 адз. Т-72БК, 49 адз. БМП-1, 18 адз. Тарнада-Г[7], 18 адз. 152-мм СД 2С3М «Акацыя», 8 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 6 адз. БТР-80, 3 адз. БРМ-3К, 12 адз. БМ 9К332М «Тор-М2У»[8], Барысаглебск-2[9], 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ-23-4 «Шылка», 36 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла». 2901 чалавек а/с.

Вядомыя байцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 5-я отдельная гвардейская Тацинская танковая бригада приняла участие в учениях «Восток-2018». ДонТР (14 сентября 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 24 жніўня 2020.
  2. Илья Максимов. Рейд по тылам: как танковый корпус Баданова разгромил немецкий аэродром. Российская газета (17 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2020. Праверана 24 жніўня 2020.
  3. Из Минска виделся Берлин. Минобороны России. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2020. Праверана 24 жніўня 2020.
  4. Врачи несколько дней боролись за жизнь Руслана Галицкого — Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 7 снежня 2016.
  5. 2-я гвардейская танковая Тацинская Краснознаменная ордена Суворова дивизия. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2016. Праверана 7 снежня 2016.
  6. Восточный военный округ (руск.). Milkavkaz (6 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2017. Праверана 10 мая 2017.
  7. а б Командующий войсками ВВО дал старт летнему периоду обучения в танковом соединении в Бурятии. Пресс-служба Восточного военного округа (1 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018. Праверана 8 мая 2018.
  8. В танковое соединение ВВО, дислоцированное в Бурятии, прибыли новые ЗРК «Тор-М2У». Пресс-служба Восточного военного округа (7 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018. Праверана 8 мая 2018.
  9. Подразделение РЭБ танкового соединения ВВО. Интернет-портал Минобороны (3 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2020. Праверана 3 лютага 2020.