Сталінградская бітва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сталінгра́дская бі́тва — бітва паміж войскамі СССР, з аднаго боку, і войскамі нацысцкай Германіі, Румыніі, Італіі, Венгрыі, Славакіі, з іншага, у ходзе Вялікай Айчыннай вайна. Бітва была адной з найважнейшых падзей Другой сусветнай вайны і ў шэразе з бітвай на Курскай дуге была пераломным момантам у ходзе ваенных дзеянняў, пасля якіх нямецкія войскі страцілі стратэгічную ініцыятыву. Бітва была спробай вермахту захапіць левабярэжжа Волгі ў раёне Сталінграда (сучасны Валгаград) і сам горад. Баі ў горадзе, і контрнаступ [Чырвонай арміі]] (аперацыя «Ўран»), у выніку якога 6-я армія вермахта і іншыя сілы саюзнікаў Германіі ўнутры і вакол горада былі акружаныя і часткова знішчаныя. Агульныя страты абодвух бакоў у гэтай бітве перавышаюць два мільёны чалавек. Дзяржавы Восі страцілі вялікую колькасць жывой сілы і ўзбраення і ў далейшым не здолелі цалкам акрыяць ад паразы.

Для Савецкага Саюза, які пацярпеў вялікія страты ў ходзе бітвы, перамога ў Сталінградзе азначала пачатак вызвалення краіны, а таксама акупаваных тэрыторыяй Еўропы, што прывяло да канчатковага паражэння нацысцкай Германіі ў 1945 годзе.

Пачатак бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Агульны задума наступу ў летняй кампаніі 1942 года на Усходнім фронце і план галоўнай аперацыі выкладзены ў дырэктыве Вярхоўнага галоўнакамандавання вермахта № 41 ад 5 красавіка 1942 года. Галоўнай мэтай нямецка-нацысцкіх войск на Усходнім фронце было: цалкам разграміць савецкія войскі на поўдні краіны, завалодаць нафтавымі раёнамі Каўказу, багатымі сельскагаспадарчымі раёнамі Дону і [|Кубані]], парушыць камунікацыі, што злучаюць цэнтр краіны з Каўказам і стварыць умовы для заканчэння вайны на сваю карысць. Галоўную аперацыю планавалася правесці ў тры этапы ў выглядзе асобных наступаў.[1]

12 мая 1942 году войскі савецкага Паўднёва-Заходняга фронту (камандуючы Маршал Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка) перайшлі ў наступ з мэтаю вызвалення горада Харкаў. Аднак нямецка-нацысцкія войскі, маючы тут падрыхтаванымі да свайго запланаванага наступу буйныя сілы і ўмела выкарыстоўваючы недахопы ў арганізацыі савецкага наступу, ужо 17 мая змянілі абстаноўку ў сваю карысць. У выніку контратакі з поўначы і поўдня нямецка-нацысцкія войскі атачылі групоўку савецкіх войск у раёне Харкава.

Захапіўшы стратэгічную ініцыятыву, нямецка-нацысцкія войскі 28 — 30 чэрвеня 1942 пачалі запланаваны вялікінаступ летняй кампаніі на Варонеж і ў Данбасе.

Праз месяц 4-я танкавая армія дасягнула паўднёвага канца калідора і пераправілася праз Дон на поўнач ад Растова-на-Доне. 6-я палявая армія падыходзіла да вялікай лукавіны Дона ля Сталінграда. На паўднёвым фланзе 1-я танкавая армія 25 ліпеня падышла да Дону. 17-я палявая армія на пачатку ліпеня наступала з раёна Сталіна і 17 ліпеня на левым фланзе заняла Варашылаўград, а правым выйшла да Дону па абодва бакі Горада Растова-на-Доне.[2] 17 ліпеня пасля непрацяглых вулічных баёў быў узяты Растоў-на-Доне.

12 чэрвеня 1941 на базе аператыўнага кіравання Паўднёва-Заходняга фронту быў створаны Сталінградскі фронт, які аб'яднаў 62, 63, 64-ю рэзервовыя арміі, 21-ю агульнавайсковую і 8-ю паветраныя арміі, якія адыйшлі за Дон.

З 17 па 22 ліпеня 1942 года на далёкіх подступах да Сталінграду разгарнулася жорсткая барацьба.

Баі ў Сталінградзе[правіць | правіць зыходнік]

На досьвітку 23 ліпеня 1942 паўночная групоўка 6-й палявой арміі вермахта, стварыўшы значную перавагу сіл на напрамку галоўнага ўдару, пры актыўных дзеяннях авіяцыі перайшла ў наступ супраць правага флангу 62-й арміі савецкіх войск. 25 ліпеня 1942 пачалося наступленне паўднёвай групоўкі 6-й палявой арміі вермахта. Намеснік камандуючага 64-й арміяй генерал-лейтэнант В. І. Чуйкоў, які выконваў абавязкі камандуючага, прыняў рашэнне адвесці на левы бераг Дона 214-ю стралковую дывізію і 154-ю марскую брыгаду.

У выніку некалькіх контратак войск 64-й арміі прасоўванне паўднёвай групоўкі 6-й палявой арміі вермахта было спынена.

Германскае камандаванне да канца ліпеня 1942 пераканалася, што захапіць Сталінград з ходу сіламі толькі 6-й палявой арміі немагчыма. 31 ліпеня 1942 года 4-я танкавая армія пад камандаваннем генерал-палкоўніка Г. Гота ў складзе 48-га танкавага корпуса (14-я танкавая і 29-я матарызаваная дывізіі), 4-га армейскага корпуса (94-я і 371-я пяхотныя дывізіі) і 6-га румынскага корпуса, была скіравана з каўказскага накірунку на Сталінградскі.

Пры пабольшанай пагрозе Сталінграду пачалася частковая эвакуацыя яго грамадзянскага насельніцтва. На працягу ліпеня і 20 дзён жніўня з горада было эвакуявана да 100 тысяч чалавек, з іх мясцовых жыхароў не больш за 35 - 40 тысяч. Асноўная маса жыхароў Сталінграда заставалася ў горадзе і актыўна дапамагала сваім войскам. У цяжкіх умовах у горадзе працягвалі працаваць заводы.

23 жніўня нямецка-нацысцкія войскі пачалі імклівы наступ на Сталінград і пераадолеўшы супраціў савецкіх войск выйшлі да Волгі на ўскраіне Сталінграда. [3]

1 верасня 1942 года, калі 62-я і 64-я арміі адышлі на сярэдні абвод Сталінградскіх ўмацаванняў, слаба падрыхтаваных да абароны, нямецка-нацысцкія войска зноў перайшлі ў наступ з задачай завалодаць Сталінградам. У пачатку верасня становішча савецкіх войск склалася надзвычай крытычным. [4]

Набліжэнне зімы ўзмацніла імкненне германскага камандавання хутчэй завяршыць аперацыі па захопе Сталінграду і Каўказу. Днём 28 верасня ізноў разгарэліся вулічныя баі на тэрыторыі рабочых пасёлкаў. Самалёты люфтвафе нанеслі некалькі масіраваных удараў па савецкіх пазіцыях, імкнучыся абарваць сувязь 62-й арміі з усходнім берагам. Аднак у цэлым часьцям вермахта не ўдалося дабіцца вырашальнага выніку.

З пачатку кастрычніка пачаліся баі за заводы «Красный Октябр», «Баррикады» і трактарны, размешчаныя на поўнач ад Мамаева кургана. Напрамкам галоўнага ўдару 6-й палявой арміі становіцца раён трактарнага завода. 3 кастрычніка часткі гермахта прыклалі вялікія намаганні, імкнучыся прарвацца да Сталінградскага трактарнага заводу. Аднак ім не ўдалося адным ударам зламаць супраціў савецкіх воінаў.[5]

Да сярэдзіны лістапада 1942 прасоўванне нямецка-нацысцкіх войск на тэрыторыі Сталінграда было спынена на ўсім фронце. Галоўная ўдарная групоўка 6-й палявой арміі вермахта страціла сілу і канчаткова перайшла да абароны.

Контрнаступ савецкіх войскаў[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1942 года быў распрацаваны план аперацыі па разгроме нямецка-нацысцкіх войскаў на Волзе, умоўна названы «Уран». Контрнаступ планаваўся як стратэгічная аперацыя трох франтоў: Паўднёва-Заходняй (створанага ў канцы кастрычніка, камандуючы - генерал-лейтэнант М. Ф. Ватуцін), Данскога (камандуючы - генерал-палкоўнік К. К. Ракасоўскі) і Сталінградскага (камандуючы - генерал-палкоўнік А. І. Яроменка). Яно разгортвалася адначасова на прасьцягу 400 кіламетраў. Савецкія войскі павінны былі ўзяць суперніка ў абцугі на тэрыторыі радыусам каля 100 км. Пры гэтым стварылася адначасова два фронту атачэньня - унутраны і знешні. [6]

Раніцай 19 лістапада 1942 года войскі Паўднёва-Заходняга і правага крыла Данскога франтоў перайшлі ў наступ пад Сталінградам. На Паўднёва-Заходнім фронце войскі ўдарнай групоўкі магутным націскам прарвалі абарону 3 румынскай арміі адначасова на двух участках.

Адначасова з войскамі Паўднёва-Заходняга фронту ў наступ перайшлі злучэння правага крыла Данскога фронту. Удар наносіла 65-я армія ў напрамку на хутар Вярцячы. 23 лістапада злучэнні 65-й арміі сумесна з 3-м гвардзейскім кавалерыйскім корпусам адкінулі нямецка-нацысцкія войскі на левы бераг Дона.

Савецкія войскі хутка прасоўваліся на захад і сустрэліся праз два дні недалёка ад горада Калач, замкнуўшы колца вакол нямецкіх войскаў у Сталінградзе. [7]

11 снежня быў зацверджаны новы план аперацыі па ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка войскамі Данскога і Сталінградскага франтоў. У ім прадугледжвалася рассяканне і ліквідацыя групоўкі вермахта паслядоўна ў два этапы. Аднак правядзенне аперацыі «Сатурн» і ліквідацыя акружанай групоўкі ўскладніліся ў сувязі са змяненнем агульнай абстаноўкі на паўднёвым крыле савецка-германскага фронту. Раніцай 12 снежня 1942 года пачалося наступленне армейскай групы «Гот» (120 тысяч салдат, 650 танкаў, 850 гармат). Дзейнічаючы з раёна горада Кацельнікава ў агульным напрамку на паўночны ўсход, яна наносіла галоўны ўдар на вузкім участку фронту ўздоўж чыгункі. Войскі Сталінградскага фронту ўпартай абаронай не дапускалі выхаду нямецка-нацысцкіх войскаў да Сталінграду.

16 снежня, праз чатыры дні пасля пачатку наступлення армейскай групы «Гот», 1-я і 3-я гвардзейскія арміі савецкіх войскаў, стварыўшы ў раёне сярэдняй плыні ракі Дон значную перавагу над праціўнікам у жывой сіле, танках і артылерыі, нанеслі ўдар у паўднёвым накірунку.

Спроба нямецка-нацысцкіх войскаў дэблакаваць акружаную групоўку генерал-палкоўніка Ф. Паўлюса]] цалкам правалілася. Жадаючы пазбегнуць марнага кровапраліцця, савецкае камандаванне 8 студзеня 1943 года прапанавала войскам Ф. Паўлюса капітуляваць, але ультыматум быў адхілены.

10 студзеня пачалося наступленне савецкіх войск з мэтай разгрому акружанай групоўкі нямецкіх войск. 26 студзеня групоўка была падзелена на дзве часткі. Паўднёвая частка групоўкі капітулявала 31 студзеня па загадзе Паўлюса. 2 лютага капітулявала паўночная групоўка. [8]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]