BMW M3 DTM

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW M3 DTM
Агульныя даныя
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

BMW M3 DTM — гоначныя аўтамабілі маркі BMW. Выкарыстоўваліся ў чэмпіянаце DTM у 2012—2013 гады.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2010 года BMW абвясціла аб вяртанні ў чэмпіянат DTM  (ням.) пасля 20-гадовага перапынку[1].

15 ліпеня 2011 года быў паказаны прататып[2]. Гатовы аўтамабіль прадставілі ў лютым 2012 года. На сезон BMW выставіла шэсць машын[3].

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Машыны серыі DTM прадстаўляюць сабой «сілуэты»  (англ.), толькі вонкава падобныя на дарожныя аўтамабілі. Аўтамабілі, якія ўдзельнічалі ў гонках сезонаў 2012—2013 гадоў, мелі аблічча купэ M3 (E92).

Тэхнічныя характарыстыкі BMW M3 DTM
Даўжыня, мм 4775 (без уліку задняга крыла)
Шырыня, мм 1950
Вышыня, мм ~1200 (у залежнасці ад налад)
Кузаў вуглепластыкавы манакок на аснове сталёвага прасторавага каркаса
Рухавік BMW P66, атмасферны, 8-цыліндравы, V-падобны
Аб’ём, см³ 4000
Магутнасць, к.с. ~480
Каробка перадач 6-ступеньчатая, секвентальная
Макс. хуткасць, км/г ~300

Удзел у гонках[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабілі BMW M3 DTM (E92) удзельнічалі ў сезонах 2012 і 2013 гадоў. У 2012 годзе Бруна Спэнглер  (англ.) заваяваў чэмпіёнскі тытул, а BMW атрымала перамогу ў заліку вытворцаў.

Каманда Шасі Пілот С П Пд ПП ХК ЛС ЛФ СХ А. М.
Статыстыка выступаў у сезоне DTM 2012 года[4]
Германія BMW Team RMG BMW M3 DTM 12 1 Германія Марцін Томчык 10 0 3 0 1 2 4 4 69 8
2 Злучаныя Штаты Амерыкі Джоўі Хэнд 10 0 0 0 0 8 5 0 6 20
Германія BMW Team Schnitzer 7 Канада Бруна Спэнглер 10 4 6 3 2 1 1 2 149 1
8 Германія Дзірк Вернер 10 0 0 0 0 4 3 1 29 9
Бельгія BMW Team RBM 15 Вялікабрытанія Эндзі Прыёль 10 0 0 0 0 6 6 2 24 13
16 Бразілія Аўгуста Фарфуш 10 1 3 2 0 1 1 1 69 7
Статыстыка выступаў у сезоне DTM 2013 года[5]
Германія BMW Team Schnitzer BMW M3 DTM 12 1 Канада Бруна Спэнглер 10 1 3 2 0 1 1 1 82 3
2 Германія Дзірк Вернер 10 0 1 0 0 2 2 0 30 13
Бельгія BMW Team RBM 7 Бразілія Аўгуста Фарфуш 10 3 5 1 1 1 1 1 116 2
8 Злучаныя Штаты Амерыкі Джоўі Хэнд 10 0 0 0 1 5 3 2 32 12
Германія BMW Team RMG 15 Германія Марцін Томчык 10 0 0 0 0 5 8 2 10 19
16 Вялікабрытанія Эндзі Прыёль 10 0 0 0 0 6 3 0 10 20
Германія BMW Team MTEK 21 Германія Марка Вітман 10 0 1 1 2 2 1 0 49 8
22 Германія Ціма Глок 10 1 2 0 0 1 4 1 40 9

У 2014 годзе M3 былі замененыя на BMW M4 DTM.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "BMW kehrt 2012 in die DTM zurück" [нямецкая]. auto-motor-und-sport.de. 2010-10-16. Праверана 2023-12-07.
  2. "BMW macht Jagd auf Sterne und Ringe" [нямецкая]. auto-motor-und-sport.de. 2011-07-15. Праверана 2023-12-07.
  3. "Erster DTM-BMW im fertigen Look" [нямецкая]. auto-motor-und-sport.de. 2012-02-01. Праверана 2023-12-07.
  4. Deutsche Tourenwagen Masters Statistics and Results 2012 (англ.). motorsportstats.com. Праверана 7 снежня 2023.
  5. Deutsche Tourenwagen Masters Statistics and Results 2013 (англ.). motorsportstats.com. Праверана 7 снежня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]