Bibos gaurus

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Bibos gaurus
Bos gaurus.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bos frontalis Lambert, 1804

Сінонімы
Bos gaurus
Арэал
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   183842
NCBI   30520
EOL   1

Bibos gaurus — парнакапытная жывёла роду быкоў сямейства пустарогія (Bovidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела дарослага самца каля 3 м, вышыня ў карку да 2,2 м. Самкі крыху драбнейшая. Афарбоўка спіны і бакоў карычнева-чорная, бруха - жаўтлява-бурая; ногі бруднавата-белыя. Рогі вельмі масіўныя (даўжыня іх па прамой лініі дасягае 83 см). Распаўсюджаны ў Індыі, Бірме і на Малакскім паўвостраве. Статкавая палігамная жывёла.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Жыве невялікімі статкамі (па 5-12, рэдка 30-40 галоў) у шырокіх горных лясах, пераважна на вышыні 600-1700 м над узроўнем мора. Вядзе начны лад жыцця. Сілкуецца травяністай расліннасцю, лісцем і парасткамі дрэў і хмызнякоў. Цяжарнасць 8-9 месяцаў. З ліпеня па кастрычнік самкі нараджаюць адно цяля рудавата-бурай афарбоўкі. Хатняя форма Bibos gaurus — гаял.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ronald M. Nowak: Walker's Mammals of the World. Johns Hopkins University Press, 1999 ISBN 0-8018-5789-9
  • Helmut Lingen Großes Lexikon der Tiere. Lingen Verlag, 1989, Köln.
  • K K Gurung & Raj Singh: Field Guide to the Mammals of the Indian Subcontinent, Academic Press, San Diego, ISBN 0-12-309350-3