Bounce (серыя відэагульняў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Bounce (бел. «адскок») — серыя мабільных гульняў, якая была апублікавана кампаніяй Nokia.

Bounce (2000)[правіць | правіць зыходнік]

Bounce
Гульнавы працэс у арыгінальнай гульні Bounce, Nokia 6820
Распрацоўшчык Nokia
Выдавец Nokia
Дата выпуску 2001
Жанр Сайд-скролер
Тэхнічныя даныя
Платформы J2ME
Рэжымы гульні Сінглплэер

У арыгінальнай гульні Bounce гулец кіруе аранжавым шарам праз мноства ўзроўняў у 2D-гульнявым свеце з бакавой прагорткай. Гульня была папярэдне загружана на многіх мабільных тэлефонах Nokia і лічыцца адной з самых вядомых мабільных гульняў Nokia разам са Змяёй.

Гулец кіруе аранжавым шарам з заданнем прайсці праз усе абручы. Таксама шар можа стаць вялікім, што дазволіць яму плаваць у акваторыях (афарбаваны ў блакітны колер). Ворагі прыходзяць у выглядзе статычных перашкод: блакітныя калючыя аб’екты, якія рухаюцца (прыхільнікі гульні іх называюць павукамі) і цвёрдыя жоўтыя аб’екты «свечкі». Дотык да аднаго з ворагаў прывядзе да страты жыцця.

Nokia 9210 Communicator (Symbian Series 80) ад 2000 года (выпушчаны ў 2001 годзе) стаў першай прыладай для гульні[1][2]. Праз абноўленыя версіі гульня таксама была папярэдне загружана на тэлефонах пачатковага ўзроўню Symbian Series 40, такіх як Nokia 6610 і Nokia 2600[3]. У гульні было 11 узроўняў. 2 пакета ўзроўняў (12-16, 17-21) былі даступны для запампоўкі для тэлефонаў Nokia Series 60 і Series 80 (Symbian OS)[4].

Серыя[правіць | правіць зыходнік]

Пазней Rovio Entertainment аб’ядналася з Nokia для распрацоўкі новых гульняў Bounce:[5][6][7][8][9][10][11][12]

Таксама было шмат модаў з некаторых гульняў Bounce, у асноўным Bounce Tales. Шматлікія неафіцыйныя рымэйкі Bounce былі створаны і даступны ў Google Play Store або App Store[13]. Тым не менш, ні адзін з гэтых рымэйкаў не мае ўзроўняў 12-21 або якіх-небудзь рымэйкаў-сіквелаў Bounce.

Адзін з самых знакавых «рымейкаў» гульні Bounce — гэта серыя Red Ball, якая створана Яўгенам Федасеевам[14], і распаўсюджвалася King.com, і Not Doppler[15]. Чатырохсерыйная серыя (чацвёртая частка — самая папулярная) Adobe Flash гульняў таксама спарадзіла некалькі клонаў, модаў і добра вядомая сярод супольнасці Speedrunning.

Рэдактар узроўняў[правіць | правіць зыходнік]

Неафіцыйны стваральнік узроўняў пад назвай BouncEdit быў створаны ў 2003 годзе, што дазволіла зрабіць персаналізаваны ўзровень[16]. Гэты рэдактар не працуе ў Windows 10.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. MegaBojan1993. Nokia 9210 - Bounce game (17 верасня 2016).
  2. Nokia. Bounce for Series 60 1st & 2nd Edition by Nokia : Symbian software @ My-Symbian.com(недаступная спасылка). my-symbian.com. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2016. Праверана 8 ліпеня 2019.
  3. Mobile-review.com Review Nokia 6610(недаступная спасылка). www.mobile-review.com. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2018. Праверана 23 студзеня 2022.
  4. Nokia - Game Downloads (14 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2003. Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. GameAxis Unwired Sep 2008
  6. Finnish Video Games: A History and Catalog by Juho Kuorikoski
  7. Maemo software - Nokia › Bounce Evolution (16 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2010. Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. my-maemo.com(недаступная спасылка). my-maemo.com. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2016. Праверана 8 ліпеня 2019.
  9. Bounce Tales for J2ME (2008) - MobyGames. MobyGames.
  10. symbian60mobi. Bounce Touch on the Nokia 5800 XpressMusic (15 снежня 2008).
  11. Bounce Boing Voyage now available on N-Gage (7 жніўня 2008).
  12. Bounce Boing Battle.
  13. Let nostalgia hit you with Bounce Classic on Nokia Android devices (12 студзеня 2018).
  14. https://www.mostfungames.com/evgeniy-fedoseev.htm
  15. Red Ball Games - Play them on Not Doppler.
  16. Harris, Chris. BouncEdit(недаступная спасылка). chris.polymathic.net. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2017. Праверана 8 ліпеня 2019.