CD
| Тып носьбіта | |
|---|---|
| Назва | Compact disc read-only memory |
| Скарот | CD |
| Агульная інфармацыя | |
| Дата распрацоўкі | 1979 |
| Распрацоўшчыкі | Philips, Sony |
| Памеры | 120 × 1,2 мм |
| Ёмістасць | 650—879 Мб |
| Хуткасць чытання (1×) | 150 Кб/с (дадзеныя з CD-ROM Mode 1) 172,3 Кб/с (аўдыё з CD-DA) |
| Найбольшая хуткасць чытання | 72× (10,8 Мб/с) |
| Тэрмін службы | 10—50 лет |
CD (англ.: compact disc) — разнавіднасць аптычнага носьбіта інфармацыі з дадзенымі, даступнымі толькі для чытання. Мае выгляд пластыкавага дыска з адтулінай у цэнтры, працэс чытання з якога ажыццяўляецца з дапамогай лазера. Дыск першапачаткова меркаваўся для захоўвання музыкі(вядомы як CD-Audio), пасля ён быў дапрацаваны для захоўвання і іншых лічбавых дадзеных (файлаў) у двайковым выглядзе (г. зв. CD-ROM — англ.: Compact Disc Read Only Memory, кампакт-дыск толькі з магчымасцю чытання.
У далейшым з'явіліся кампакт-дыскі не толькі з магчымасцю чытання аднаразова занесенай на іх інфармацыі, але і з магчымасцю іх запісу і перазапісу (CD-R, CD-RW).
Дыскі CD-R — папулярны сродак распаўсюду праграмнага забеспячэння, камп'ютарных гульняў, мультымедыйных праграм і дадзеных. Некаторыя CD змяшчаюць адразу як камп'ютарныя дадзеныя (праграмнае забеспячэнне), даступныя толькі на камп'ютары, так і відэа і аўдыё, тэксты і малюнкі, якія можна прайграваць у CD-плэеры. Такія дыскі называюцца ўдасканаленымі (англ.: Enhanced CD).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме CD