Зяновец рускі
(Пасля перасылкі з Chamaecytisus ruthenicus)
Зяновец рускі | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Chamaecytisus ruthenicus (Fisch. ex Woł.) Klásk., 1958 | |||||||||||||||
|
Зяновец рускі[3][4], Заноўнік, Зяновіц[5], Зяновец Ліндэмана[6] (Chamaecýtisus ruthénicus) — адзін з відаў роду Chamaecytisus. Раней уключаўся ў род Зяновец (Cytisus).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Лістападны куст вышынёй да 1,5—2 м. Парасткі з шаўкавістай бялёса-шэрай апушанкай з кароткімі прыціснутымі валасінкамі.
Лісце трайчастае, дробнае, да 2 см, ланцэтна-эліптычнае, у пачатку клінаватае, на вяршыні акругленае і з шыпікам, зверху шэра-зялёнае, знізу густаваласістае.
Кветкі па 3—5 у пазухах лісця, утвараюць малакветкавае коласападобнае-гронкападобнае суквецце. Чашачка трубчастая, валасістая, даўжынёй 10—15 мм. Квітнеюць у маі — ліпені на працягу 25 дзён, часам квітнеюць паўторна ў жніўні — верасні.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cytisus ruthenicus Fisch.
- ↑ БелЭн 1998.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cytisus lindemannii V.I.Krecz.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Зяновец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 790. Chamaecytisus ruthenicus (Fisch. ex Woloszcz.) Klaskova (Cytisus ruthenicus Fisch. ex Woloszcz.) — Ракитник русский // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 433. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ракитничек русский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)