The Plant List

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
The Plant List
URL:

http://www.theplantlist.org/

Камерцыйны:

не

Рэгістрацыя:

не патрабуецца

Мова(ы):

англійская

Уладальнік:

Каралеўскія батанічныя сады К'ю (Вялікабрытанія) і Батанічны сад Місуры (ЗША)

Пачатак працы:

снежань 2010 года

Цяперашні стан:

працуе

The Plant List (у перакладзе з англ. — «Спіс раслін») — сумесны энцыклапедычны інтэрнэт-праект, які забяспечвае доступ да інфармацыі пра наменклатуру сучасных (невыкапнёвых) таксонаў, якія адносяцца да царства раслін.

Гэты праект з'яўляецца сумеснай распрацоўкай Каралеўскіх батанічных садоў К'ю (Вялікабрытанія) і Батанічнага саду Місуры (ЗША). Адкрыты ў снежні 2010 года[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Назвы раслін у базе даных падзелены на чатыры буйныя групы:

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Усяго ў базу даных The Plant List па стане на 15 сакавіка 2011 года ўключана 1 040 426 назваў раслін у рангу віду, з якіх сапраўднымі з'яўляюцца 298 900 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў раслін — 16 167, сямействаў раслін — 620[2].

Статыстыка па групах:

  • Кветкавыя (пакрытанасенныя) расліны — 904 649 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з'яўляюцца 273 174 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў кветкавых раслін — 14 038, сямействаў кветкавых раслін — 406[3];
  • Голанасенныя расліны — 4588 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з'яўляюцца 1088 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў голанасенных — 88, сямействаў — 14[4];
  • Сасудзістыя споравыя расліны — 46 428 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з'яўляюцца 9294 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў сасудзістых споравых — 568, сямействаў — 35[5];
  • Мохападобныя — 71 614 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з'яўляюцца 15 344 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў мохападобных — 1473, сямействаў — 165[6].

Водарасці, грыбы і лішайнікі, хоць яны і падпадаюць пад дзеянне Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры, у гэту базу даных не ўключаны.

Зноскі

  1. Kew and Missouri Botanical Garden announce the completion of The Plant List (Праверана 31 сакавіка 2011)
  2. Statistics // The Plant List (2010). Version 1. (лац.) (англ.)  (Праверана 15 сакавіка 2011)
  3. The Angiosperms (Flowering plants). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. (лац.) (англ.)  (Праверана 15 сакавіка 2011)
  4. The Gymnosperms (Conifers, cycads and allies). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. (лац.) (англ.)  (Праверана 15 сакавіка 2011)
  5. The Pteridophytes (Ferns and fern allies). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. (лац.) (англ.)  (Праверана 15 сакавіка 2011)
  6. The Bryophytes (Mosses and liverworts). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. (лац.) (англ.)  (Праверана 15 сакавіка 2011)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Спісы батанічных таксонаў (The Plant List)