Chanodichthys erythropterus — прэснаводная рыба. Сустракаецца ў водах Кітая ад Янцзы на поўдні да р. Амур на поўначы, жыве на востраве Тайвань, у Заходняй Карэі, у Ляохэ. Распаўсюджаная гэтая рыба ў р. Усуры і возеры Ханка.
Трымаецца пераважна ў тоўшчы вады. Дасягае даўжыні каля 102 см. і масы 9 кг. Драпежная рыба. Сілкуецца маляўкамі карася. У рацыён уваходзяць і лічынкі насякомых і аднадзёнак ў перыяд іх масавага лёту.
Палаваспеласць ва ўзросце 6 гадоў, даўжынёй каля 40 см. Ловяць на спінінг, на блешню або на «гумку» (прынада — жывец), а таксама сеткамі.