Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Жывёе ў тундры, лясной зоне і лесастэпе. Дасягае поўначы Украіны, Паўднёвага Урала, Паўночнага Казахстана. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў алешпіках, па балотах, у поймах рэк і іншых увільготненых і паніжаных мясцінах, зімой каля жылля чалавека.