«Nightmare» — пяты студыйны альбом гурта «Avenged Sevenfold», выдадзены ў 2010 годзе. Першы альбом гурту без The Rev’а — бубнача з арыгінальнага складу, аднаго з заснавальнікаў групы. Ён памёр 28 снежаня 2009 года. Пасля яго смерці засталося некалькі дэмазапісаў песень для новага альбома, над якім ён актыўна працаваў. Гэты матэрыял быў выкарыстаны ўжо пры студыйным запісу і звядзенні альбома: напрыклад, у песні «Fiction» выкарыстаны яго вакал. Сесійным бубначом пры запісе матэрыялу быў Mike Portnoy з «Dream Theater» (ён з’яўляўся адным з куміраў The Rev’а, і быў запрошаны групай у лютым 2010 года). Альбому быў прысвоены статус залатога ў ЗША. Па стане на жнівень 2013 у Злучаных Штатах было прададзена 766 000 копій альбома.