OXO

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


OXO
Распрацоўшчык А. С. Дуглас
Дызайнер А. С. Дуглас
Платформа EDSAC
Рэліз 1952
Жанр Галаваломка
Рэжым Адзіночная гульня
Кіраванне Дыскавы нумаранабіральнік, пульт

OXO (таксама вядомая як Noughts And Crosses) — першая камп'ютарная гульня для камп'ютара з графічным інтэрфейсам [1], уяўляе сабой крыжыкі-нулікі. Распрацавана ў 1952 годзе А.С. Дугласам для камп'ютара EDSAC як ілюстрацыя да кандыдацкай дысертацыі на тэму ўзаемадзеяння чалавека і камп'ютара.

OXO ніколі не прадавалася, бо EDSAC быў унікальным камп'ютарам, змешчаным у бібліятэцы Кембрыджскага ўніверсітэта. Аднак, нягледзячы на абмежаванні на даўжыню зыходнага кода, якія накладвалася характарыстыкамі камп'ютара, гульня мае добры штучны інтэлект.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

У OXO чалавек гуляў супраць камп'ютара, выстаўляючы крыжык ці нулік у патрэбную клетку поля з дапамогай дыскавага нумаранабіральніка (як у тэлефона). Знак і чарговасць ходу выбіраліся гульцом да пачатку гульні.

Стартавы экран[правіць | правіць зыходнік]

9 8 7       NOUGHTS AND CROSSES
6 5 4               BY
3 2 1       A S DOUGLAS, C.1952

LOADING PLEASE WAIT...

EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):  

Ход гульні[правіць | правіць зыходнік]

EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):1
DIAL MOVE:6
DIAL MOVE:1
DIAL MOVE:2
DIAL MOVE:7
DIAL MOVE:9
DRAWN GAME...
EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

,