Кембрыджскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 52° пн. ш. 0° у. д. / 52.203° пн. ш. 0.12° у. д. (G) (O) (Я)

Ке́мбрыджскі ўніверсітэт
University of Cámbridge

Cambridge University Crest - flat.png
KingsCollegeChapelWest.jpg
Арыгінальная назва:

University of Cámbridge

Міжнародная назва:

лац.: Universitas Cantabrigiensis

Дэвіз:

лац.: Hinc lucem et pocula sacra, «Ад гэтага месца мы набываем асветніцтва і каштоўныя веды»

Заснаваны:

1209

Тып:

публічны

Прэзідэнт:

Філіп, герцаг Эдынбургскі

Студэнты:

18 396[1]

Размяшчэнне:

г. Кембрыдж, графства Кембрыджшыр, Англія, Вялікабрытанія.

Юрыдычны адрас:

University of Cambridge, The Old Schools, Trinity Lane, Cambridge CB2 1TN, UK

http://www.cam.ac.uk

Кембрыджскі ўніверсітэт (англ.: Univérsity of Cámbridge, лац.: Universitas Cantabrigiensis) — па часу заснавання другі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі пасля Оксфардскага і чацвёрты ў свеце; адзін з «старадаўніх універсітэтаў Вялікай Брытаніі і Ірландыі, адзін з найбольш вядомых універсітэтаў свету, член элітнай Групы Расэл.

Універсітэт вырас са збору вучоных людзей горада Кембрыджа, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, ў 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі горад Оксфард з-за таго, што Оксфардскі студэнт забіў жыхарку горада. Універсітэты Кембрыджа і Оксфарда часта разам называюць «Оксбрыдж».

Сярод людзей, якія так ці інакш звязаных з Кембрыджскім універсітэтам, 87 нобелеўскіх лаўрэатаў - па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных устаноў свету.

Каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

У сапраўдны момант Кембрыджскі ўніверсітэт налічвае 31 каледж, тры з якіх прымаюць толькі жанчын (Нью Хол, Ньюнхэм і Люсі Кавендыш). Астатнія 28 каледжаў — змяшаныя. Каледж Магдалены быў апошнім цалкам мужчынскім каледжам і пачаў прымаць жанчын толькі ў 1988 годзе. Два каледжа прымаюць толькі аспірантаў (англ.: post-graduate students) (Клэр Хол і Дарвін), яшчэ чатыры прымаюць пераважна дарослых студэнтаў ці аспірантаў (graduate) (Х'ю Хол, Люсі Кавендыш, Св. Эдмунд і Вулфсан). Астатнія 25 каледжаў прымаюць і студэнтаў, і аспірантаў.

У Кембрыджы ёсць некалькі тэалагічных каледжаў, напрыклад Вэстмінстэрскі каледж і Рыдлі Хол, звязаныя з універсітэтам праз Кембрыджскую тэалагічную федэрацыю.

Спіс каледжаў і гады іх заснавання:

Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.225

Зноскі

  1. Table 0b - All students FTE by institution and level of study 2004/05 (Microsoft Excel spreadsheet). Higher Education Statistics Agency. Праверана 1 чэрвеня 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]