Ptilophora plumigera

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ptilophora plumigera
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ptilophora plumigera


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  988179
EOL  505722

Ptilophora plumigera — матылёк з сямейства совак.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў складае 33-44 мм. Матылі актыўныя ноччу. Лётаюць з кастрычніка па лістапад у залежнасці ад месцазнаходжання. Вусені даўжынёй да 30 мм, ярка-зялёнага колеру з двума тонкімі белымі палосамі на спіне. Харчуюцца лісцем палявога (Acer campestre) і ілжэплатанавага клёну (Acer pseudoplatanus)[1]. Кукалка цёмна-карычневага колеру з чорнымі плямамі[2].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Від шырока распаўсюджаны ў Еўропе, нярэдкі і сустракаецца ў некаторых рэгіёнах Далёкага Усходу Расіі, на поўдзень да Каўказа і на поўнач да паўднёвай Скандынавіі. Матылькі жывуць у розных месцах пражывання, такіх як вільготныя лісцяныя лясы, цёплыя схілы, паркі і сады.

Зноскі

  1. Heiko Bellmann: Der Neue Kosmos Schmetterlingsführer, Schmetterlinge, Raupen und Futterpflanzen., S. 244, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 2003, ISBN 3-440-09330-1
  2. W. Forster, T. A. Wohlfahrt: Die Schmetterlinge Mitteleuropas, Band II, Spinner und Schwärmer.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]