Клён палявы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клён палявы
Acer campestre Weinsberg 20070419 1.jpg
Агульны выгляд расліны. Вайнсберг, Германія.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acer campestre L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   28739
NCBI   66205
GRIN   t:1101
IPNI   781250-1
TPL   kew-2615447

Клён палявы (Acer campestre) — від дрэў роду клён (Acer) сямейства кляновыя (Sapindaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападнае дрэва вышынёй да 15 м (на Каўказе да 25 м) з густой шарападобнай кронай. Ствол прамы або злёгку выгнуты, да 60 см у дыяметры, пакрыты тонкай, буравата-шэрай карой з падоўжнымі расколінамі. Маладыя дрэвы жаўтлява-бурыя, тонкія, часам крылатыя ад коркавых нарастаў.

Пупышкі яйкападобныя, да 5 мм даўжыні, з 6-9 аліўкава-бурымі лускавінкамі.

Лісце супраціўнае, звычайна пяцілопасцевае, рэдка трохпальцавалопасцевае, шчыльныае, на хвастку даўжынёй 5-13 см. Лопасці тупыя, суцэльныя або з нешматлікімі прытупленым зубцамі. Памеры ліставой пласціны: 4-17 см у даўжыню і 4,5-10 см у шырыню. Верхні бок лісцінкі цёмна-зялёны або светла-зялёны, злёгку бліскучы, а ніжні больш светлы, светла-зялёны. Восенню (у кастрычніку) лісце набывае залаціста-жоўтую афарбоўку.

Суквецці — канцавінавыя 15 −20-кветкавыя прамастойныя шчыткападобныя мяцёлкі каля 3,5 см у дыяметры, з адтапыранымі — валасістай воссю і кветаножкамі.

Плод — крылатка 2-3,5 см даўжыні і каля 1 см шырыні, з гарызантальна распасцёртымі крыламі, часам серпападобна выгнутая.

Маса 1000 зярнят 47-80 г.

Квітнее на працягу 10-15 дзён у красавіку-маі пасля распускання лісця; плады ў верасні — кастрычніку.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.