Pyrausta purpuralis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pyrausta purpuralis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrausta purpuralis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1101044
EOL  544482

Pyrausta purpuralis — від молей сямейства Crambidae. Быў апісаны Карлам Лінеем у яго 10-м выданні Systema Naturae 1758 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Від вельмі нагадвае Pyrausta aurata і Pyrausta ostrinalis.

Размах крылаў каля 20 мм. Пярэднія крылы фіялетавыя, больш ці менш з прымешкай цёмна-шэрага; меткі вохрыста-жоўтыя, з чорнай акантоўкай; касая фасцыя каля асновы, не дасягае косты; пляма ў сярэдзіне дыска; няправільная постмедыяльная фасцыя, часам разбітая на тры плямы; часам субтэрминальная рыска, не дасягае верхавіны. Заднія крылы чорныя, аснова часам працята бялёса-вохрыстым налётам; дыскавая пляма і выгнутая заднемедыяльная фасцыя бялёса-вохрыстыя; часам бялёса-вохрыстая субтэрминальная рыска, часам фіялетавая пасярэдзіне. Вусень цёмна-шэры; спінныя і дыхальцавыя лініі жаўтлявыя; плямы чорныя, з бялёсымі бакамі[1].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Еўропе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Лёт імага з мая па верасень у залежнасці ад месцазнаходжання. Від актыўны днём.

Вусені харчуюцца на відах сямейства ясноткавыя (Lamiaceae).

Зноскі

  1. Meyrick, E., 1895 A Handbook of British Lepidoptera MacMillan, London pdf Public Domain Артыкул змяшчае тэкст з гэтай крыніцы, якая знаходзіцца ў грамадскім набытку. Keys and description

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]