Skinny Puppy

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Skinny Puppy
Скіні Паппі
фота
Skinny Puppy выступае ў Лондане, 10 жніўня 2005
Жанр

электра-індастрыял
IDM
нойз
дарк-эмбіент

Гады

19821995
2000
2003—цяперашні час.

Адкуль

Сцяг Канады Ванкувер, Канада

Лэйбл

Subconscious Communications
Synthetic Symphony
Nettwerk
American Recordings
Play It Again Sam

Склад

cEvin Key
Nivek Ogre
Mark Walk
Justin Bennett

Былыя
ўдзельнікі

Dwayne Goettel
Dave «Rave» Ogilvie
Wilhelm Schroeder (Bill Leeb)
William Morrison

Іншыя
праекты

ohGr, Download, Doubting Thomas, W.E.L.T., platEAU, The Tear Garden, Front Line Assembly, Ministry, Hilt, Cyberaktif, RX, Images in Vogue

Сайт

http://www.skinnypuppy.com/

Skinny Puppy — канадскі індустрыяльны гурт, сфармаваны ў Ванкуверы, Брытанская Калумбія, Канада у 1982 годзе. Гурт з'яўляецца піянерам стылю электра-індастрыял і лічыцца адным з найбольш уплывовых індустрыяльных калектываў. Спачатку Skinny Puppy задумваўся як эксперыментальны сайд-праект Кевіна Кі (сапраўднае імя — Кевін Вільям Кромптан), удзельніка нью-вэйв гурта Images in Vogue, але з прыходам Нівека Огра (Кевін Огілві) ён перарадзіўся ў паўнавартасны праект. Пазней да іх далучыўся клавішнік і кампазітар Дуэйн Гётэл, які аказаў моцны ўплыў на станаўленне стылю гурта. Skinny Puppy вынайшлі абсалютна свой стыль, заснаваны на інтэнсіўных электронных бітах і дыстаршаваным вакале.

Іх гісторыя пачалася ў канадскім горадзе Ванкуверы, штат Брытанская Калумбія, улетку 1983 года. Менавіта тады са складу маладой мясцовай каманды Images in Vogue выйшлі два ўдзельніка: барабаншчык Кевін Кі (cEVIN Key; сапраўднае імя Kevin Crompton) і вакаліст Нівек Огр (Nivek Ogre; сапраўднае імя Kevin Ogilvie). У 1984 годзе з прадусарам Дэвидам Огілві (David «Rave» Ogilvie) была запісана касета «Back & Forth». З ім гурт працаваў над цэлым шэрагам спробавых запісаў, у тым ліку і над першым ЕР «Remission». Гэты міні-дыск быў апублікаваны на лэйбле Nettwerk, з якім Skinny Puppy падпісалі кантракт на выпуск двух альбомаў. ЕР «Remission» прыцягнуў да дуэта ўвагу брусельскага лэйбла Play It Again Sam Records, які ўзяўся за распаўсюджанне іх запісаў ў Еўропе. У 1985 годзе Skinny Puppy пашырыліся да трыа: да гурта далучыўся клавішнік і праграміст Вільгельм Шродар (Wilhelm Schroeder), ён жа Біл Ліб. У кастрычніку 1985 года разам з новым удзельнікам Skinny Puppy запісалі свой поўнафарматны дэбют «Bites». Улетку 1986 года Вільгельм Шродар вырашыў пакінуць гурт і заняцца сольнай кар'ерай. Яго месца заняў былы ўдзельнік Psyche Дуэйн Гётэл (Dwayne Goettel), які пасля аказаў значны ўнёсак і ў папаўненне рэпертуару Skinny Puppy. Ён прымаў удзел у запісе другога альбома «Mind: The Perpetual Intercourse», апублікаванага ў верасні 1986 года. Больш за ўсё аматараў знайшлося ў першага сінгла «Dig It», які фінішаваў у Тор 10 танцавальнага чарта часопіса «Rolling Stone».

Ужо ўвосень 1987 года выйшаў трэці лонг-плэй «Cleanse, Fold and Manipulate», пасля якога Skinny Puppy перарос статус культавага і андэграўнднага, што пацвердзіла хвалебная рэцэнзія на старонках аднаго з вядучых амерыканскіх часопісаў «People». Аглядальнік выдання, у прыватнасці, адзначаў: «Skinny Puppy ствараюць, па іх уласным вызначэнні, аўдыёскульптуру. Тое, што яны граюць, можна называць па-рознаму, напрыклад, вар'яцтвам. Дзіўныя хаатычныя гукі і далёкае рэха сутыкаюцца, рэзаніруюць і адскокваюць рыкашэтам, раз-пораз завязваюцца невыразныя дыялогі, быццам у пакой далятаюць гукі тэлевізара, што працуе ў суседнім нумары. Гэта нагадвае вандраванне па закавулках начнога кашмару».

Занадта агрэсіўная, задзірліва жорсткая эстэтыка гурта цяжка ўспрымалася многімі людзьмі. Напрыклад, видэа «Worlock» (LP «Rabies») неаднаразова забаранялася трансляваць на розных каналах з-за перанасычанасці сцэнамі гвалту і зверства. Сцэнічны экстрэмізм таксама далёка не ўсім падабаўся. У некаторых гарадах гурту забаранялі выступаць, а ў штаце Цынцынаці музыкаў аднойчы арыштавалі за залішне эксцэнтрычныя паводзіны на сцэне.

1990 год стаў пераломным ў гісторыі Skinny Puppy. Нівек Огр, Кевін Кі і Дуэйн Гётэл, стомленыя інтэнсіўнай супольнай працай апошніх гадоў, разбрыліся па ўласных сайд-праектах і іншых гуртах. Па словах Огра, паўдзельнічаўшы ў іншых праектах, ён меў «шанец пагутарыць з многімі выдатнымі людзьмі і рэалізаваць ідэі, якія ўжо даўно абдумваў». Огр запісваўся з гуртамі Ministry, Revolting Cocks і Pigface, працаваў у новым праекце Welt, створаным былым басістам Killing Joke Рэйвенам (Raven). Кевін і Дуэйн стварылі шэраг сайд-праектаў, сярод якіх Hilt, Doubting Thomas і Download.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны склад
  • Nivek Ogre (сапраўднае імя Кевін Огілві) — вакал
  • cEvin Key (сапраўднае імя Кевін Кромптан) — барабаны, гітара, бас-гітара, сінтэзатар
Былыя ўдзельнікі
  • Дуэйн Гётэл
  • Біл Ліб
  • Вільям Морысан
Сесійныя музыканты
  • Джасцін Бэнет — барабаны
  • Марк Воўк — басовы сінтэзатар, бэк-вакал

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Back and Forth (1984)
  • Bites (1985)
  • Mind: The Perpetual Intercourse (1986)
  • Cleanse Fold and Manipulate (1987)
  • VIVIsectVI (1988)
  • Rabies (1989)
  • Too Dark Park (1990)
  • Last Rights (1992)
  • The Process (1996)
  • Puppy Gristle (2002)
  • The Greater Wrong of the Right (2004)
  • Mythmaker (2007)
  • Handover (2011)
  • Weapon (2013)