Канада
КАНАДА (англ.: Canada, ІРА: /ˈkænədə/; фр.: Canada, ІРА: /kanaˈda/) — краіна ў Паўночнай Амерыцы. Займае 2-ое месца па плошчы тэрыторыі. Мяжуе са Злучанымі Штатамі Амерыкі.
Змест |
Геаграфічнае становішча [правіць]
Канада займае вялікую частку мацерыка Паўночнай Амерыкі і шматлікія астравы, што прымыкаюць да яе. На захадзе амываецца Ціхім акіянам і мяжуе з Аляскай (штатам ЗША), на ўсходзе амываецца Атлантычным, на поўначы – Паўночным Ледавітым акіянам, на поўдні мяжуе з ЗША. Геаграфічныя каардынаты: на поўдні – 41°41' з.ш., на ўсходзе – 52°40' з.д., на захадзе – 141° з.д. Асноўная мацерыковая частка Канады працягнулася на 5400 км. ад Ціхага да Атлантычнага акіяна. У усходняга ўзбярэжжа і ў заліве Св. Лаўрэнція размешчаныя в. Ньюфаўндленд, Кейп-Брэтон, Антыкосці, Прынца Эдуарда і інш. На поўначы працягнуліся Бафінава Зямля, астравы Гудзонова заліва і шматлікія астравы Палярнага архіпелага, падзеленыя вузкімі і плыткімі пралівамі. Ціхаакіянскае ўзбярэжжа моцна парэзана вузкімі і доўгімі залівамі з стромкімі схіламі. Недалёка ад заходняга берага ляжыць буйны восіраў Ванкувер, астравы Каралевы Шарлоты і інш. Быйныя азёры: Вялікае Мядзвежае возера.
Этымалогія [правіць]
Паходжанне слова «Канада» няяснае. Мяркуюць, што яно паходзіць ад індзейскага «каната» – збор хат або група людзей. Вядома, што так называлі свае землі індзейцы сучаснага Квебека, з якімі сутыкнуліся першыя французскія заваёўнікі. У перыяд французскага каланіяльнага валадарства ў 16–17 ст. нава Канада ўжывалася нараўне з афіцыйнай – Новая Францыя. З 1791 так іменаваліся англійскія калоніі ў раёне сучасных правінцый Квебек і Антарыа, а з 1867 найменне было перанесена на ўсю краіну паміж Атлантычным і Ціхім акіянам.
Прырода [правіць]
Рэльеф [правіць]
Большая частка Канады – узгорыстая раўніна, абмежаваная з усходу і захаду горнымі ўзняццямі ўздоўж узбярэжжы Ціхага і Атлантычнага акіянаў. На захадзе краіны ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа цягнецца горная краіна Кардыльераў (шырыня горнага пояса каля 600 км.). Канадскія Кардыльеры пачынаюцца ад горных хрыбтоў на мяжы з Аляскай, якія дасягаюць вышыні ў 2000–2700 м. З басейна р.Лайард у паўднёвым кірунку ідуць Скалістыя горы, якія далінамі рэк дзеляцца на два мерыдыянальна размешчаных хрыбты; іх заходнія схілы пакрытыя хвойнымі лясамі, усходнія аголеныя і скалістыя; асобныя вяршыні пераўзыходзяць па вышыні 4000 м. Заходні хрыбет завецца ў паўночнай частцы Карыбу, паўднёвей ён падзяляецца на асобныя галіны. Заходней Скалістых гор ляжыць вулканічнае плато рэк Фрэйзер і Калумбія. Ціхаакіянскія Берагавыя горы таксама складаюцца з двух субмерыдыянальных хрыбтоў, падзеленых падоўжнай далінай, у паўднёвай частцы затопленай морам. Найболей высокія ўчасткі заходняга пояса гор на поўдні – прыбярэжныя астравы Ванкувер, Каралевы Шарлоты і інш., а на поўначы, на мяжы з Аляскай, заканчаюцца шырокімі масівамі гор Св. Іллі і Логан (5959 м., вышэйшы пункт Канады), пакрытых магутнымі ледавікамі, якія спускаюцца да мора.
Уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа цягнуцца невысокія горныя хрыбты, якія працягваюць Апалачскія горы ЗША. Сюды адносяцца ўзвышшы на ўсход ад Квебека. Паверхня в.Ньюфаўндленд узвышаная (вышыня да 805 м.).
На поўнач ад р. Св. Лаўрэнція і да берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна распасціраецца шырокая вобласць Канадскага шчыта – невысокая краіна, складзеная цвёрдымі крышталічнымі пародамі (гранітамі, гнейсамі і сланцами). Яе сучасная паверхня носіць ясныя сляды геалагічна нядаўняга збледзянення – апрацаваныя лёдам кучаравыя скалы («барановыя ілбы»), шматлікія азёры, хуткія парожыстыя рэкі, тонкі глебавы пласт. Для паўвострава Лабрадор характэрныя голыя каменныя груды і скалы. Па паўднёвым і заходнім узбярэжжы Гудзонава заліва вышыня мясцовасці не перавышае 200 м. Паласа нізіны цягнецца і ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Канады, далёка ўдаючыся ў глыб мацерыка па даліне р.Макензі.
На захад ад Канадскага шчыта да пояса Скалістых гор размяшчаецца раўніна, шырокая на поўдні і звужаная да басейна р.Макензі. Па кірунку да гор яна падымаецца шэрагам прыступак. Блізу паўднёвай мяжы Канады ляжаць невысокія Лясістыя і Кіпарысавыя горы вышынёй у 1000–1100 м.
Клімат [правіць]
З прычыны вялікай шыротнай працягласці і асаблівасцей рэльефу, клімат Канады надзвычай разнастайны. Можна вылучыць шэраг кліматычных абласцей ад халоднай на поўначы да мякка-ўмеранай на ціхаакіянскім узбярэжжы. Галоўная асаблівасць клімату — яго кантынентальнасць, рэзкія пераходы паміж крайнімі тыпамі надвор'я: гарачым улетку і халодным зімой.
Дзяржаўны лад [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Canada's population clock. Statistics Canada. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
- ↑ 2,0 2,1 Міжнародны валютны фонд (красавік 2008)
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|
|---|---|
| Правінцыі | Альберта · Брытанская Калумбія · Квебек · Манітоба · Новая Шатландыя · Нью-Брансуік · Ньюфаўндленд і Лабрадор · Антарыа · Востраў Прынца Эдуарда · Саскачэван |
| Тэрыторыі | Нунавут · Паўночна-Заходнія тэрыторыі · Юкан |
| Садружнасць нацый | |
|---|---|
| Члены | Аўстралія • Антыгуа і Барбуда • Багамы • Бангладэш • Барбадас • Беліз • Батсвана • Бруней • Вялікабрытанія • Вануату • Гаяна • Гамбія • Гана • Грэнада • Дамініка • Замбія • Індыя • Камерун • Канада • Кенія • Кіпр • Кірыбаці • Лесота • Маўрыкій • Малаві • Малайзія • Мальдывы • Мальта • Мазамбік • Намібія • Науру • Нігерыя • Новая Зеландыя • Пакістан • Папуа-Новая Гвінея • Руанда • Самоа • Сент-Люсія • Свазіленд • Сейшэльскія Астравы • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сінгапур • Саламонавы Астравы • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тонга • Трынідад і Табага • Тувалу • Уганда • Фіджы 1 • Шры-Ланка • ПАР • Ямайка |
| Былыя члены | Зімбабвэ • Ірландыя |
| 1 Членства прыпынена | |
