Talking Heads

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Talking Heads
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры пост-панк і новая хваля[d]
Краіны
Адкуль Нью-Ёрк
Мовы песень англійская
Лэйблы Sire[d]
Склад
talkingheadsofficial.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Talking Heads — амерыканскі рок-гурт, утвораны ў 1975 годзе ў Нью-Ёрку, выконваў стылістычна разнастайны новахвалевы рок з выкарыстаннем шматлікіх іншых уплываў (фанк, класічны мінімалізм, афрыканскія рытмы і г. д.). Да моманту выхаду свайго апошняга альбома ў 1988 годзе Talking Heads сталі адным з самых шанаваных музычнымі спецыялістамі гуртамі. Дзесяць альбомаў гурта ўваходзілі ў Billboard 200, найвышэйшага выніку тут дамогся Speaking in Tongues (#15, 1983). Найвышэйшая пазіцыя гурта ў спісах сінглаў — #9 («Burning Down the House», 1983). Гурт афіцыйна існаваў да 1991 года, праз пяць гадоў сабраўся зноў як The Heads (без удзелу Бірна) і запісаў альбом No Talking Just Head.

У 2002 годзе Talking Heads былі ўведзеныя ў Залу славы рок-н-ролу. Чатыры альбомы гурта ўвайшлі ў спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса Rolling Stone (2003).