З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фіялка палявая
Фіялка палявая. Агульны выгляд расліны Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Viola arvensis Murray, 1770
Фіялка палявая [3] (Viola arvensis ) — кветкавая травяністая расліна сямейства фіялкавых.
Сустракаецца двух- і аднагадовая расліна, якая мае эфемерныя, яравыя і азімыя формы з стрыжнёвым коранем. Сцябло простае, вышынёй да 40 см. Адна расліна дае да 3 тысяч насенін.
Засмечвае пасевы збожжавых, лёну, канюшыны, прапашных і іншых культур, лугі і пашы.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.