Мнагалетнік вышынёй 5-15 см. Карэнішча тонкае, доўгае. Лісце простае, сабрана ў прыкаранёвую разетку на доўгіх хвосціках з прылісткамі. Прылісткі свабодныя, суцэльныя, па краі з дробнымі рэдкімі зубчыкамі. Ліставыя пласцінкі 1-5 см даўжынёй і 1,2-6 см шырынёй.