XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску» — юбілейны музычны фестываль, які прайшоў у Віцебску 14—19 ліпеня 2021 года.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэкцыя фестываля размясціла на афіцыйным сайце папярэднюю афішу канцэртаў, запланаваных у Віцебску на ліпень 2021 года, пасля гэтага на адрас заяўленых артыстаў пачалі паступаць звароты з просьбай байкатаваць мерапрыемства з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Сярод тых, хто адмовіўся ад удзелу ў фестывалі або быў уключаны ў праграму, але не атрымаў афіцыйнага запрашэння, наступныя артысты:[1][2][3][4][5]

  • Тамара Гвердцытэлі[ka] — не атрымлівала афіцыйнага запыту ад арганізатараў;
  • Мікалай Баскаў — не атрымліваў афіцыйнага запыту ад арганізатараў;
  • Міхаіл Галусцян[hy] — у сацсетках назваў «фэйкам» інфармацыю з афіцыйнага сайта фестываля аб сваім выступе;
  • MARUV — паведаміла, што не прыедзе на фестываль;
  • Аляксандр Іваноў[ru] і гурт «Рондо[ru]» — адмовіўся прымаць удзел у фестывалі з-за палітызаванасці мерапрыемства;
  • Стас П’еха[ru] — заяўлены ў афішы, але на яго афіцыйным сайце няма выступу ў Віцебску;
  • Emin[az] — заяўлены ў афішы, але ніяк не каментуе сітуацыю;
  • Аніта Цой[ko] — заяўлена ў афішы, але ніяк не каментуе сітуацыю;
  • Homie (Антон Табала) — атрымаў запрашэнне, але адмовіўся праз сацсеткі.

Нягледзячы на сітуацыю вакол фестывалю, пацвердзілі ўдзел у ім ўкраінская спявачка Таісія Павалій[uk] і беларускі спявак Руслан Алехна.

Зноскі

  1. "Артисты отказываются ехать на «Славянский базар» к Лукашенко" [руская]. Информационное агентство NEWSmuz. ср, 31/03/2021 - 16:12. Праверана 2021-05-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. Абрамчик, Ольга (6 апреля 2021 года 22:11 мск). "Белорусы призывают артистов бойкотировать "Славянский базар"" [руская]. Настоящее Время. Праверана 2021-05-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. КОРСАК, Инна (30 марта 2021 18:39). "В дирекции «Славянского базара» признали, что артисты отказываются от выступлений на фестивале" [руская]. Камсамольская праўда. Праверана 2021-05-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)(недаступная спасылка)
  4. "В дирекции «Славянского базара» признали, что артисты отказываются от выступлений" [руская]. Наша Ніва. 30.03.2021 / 17:57. Праверана 2021-05-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  5. "Артисты продолжают отказываться от участия в «Славянском базаре». Кто еще не поедет в Витебск?" [руская]. Telegraf.by. 30.03.2021 08:42. Праверана 2021-05-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2021. Праверана 20 мая 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]