КрАЗ-Шрэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КрАЗ-Шрэк
Выява
Вытворца Крамянчугскі аўтамабільны завод
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

KrAZ Shrek One (KrAZ MPV) — сямейства бронеаўтамабіляў, распрацаваных украінскай кампаніяй Аўтакраз пры садзейнічанні канадскай кампаніі Streit Group[1] і ўдзеле Індыі[2] па стандарце MRAP на шасі грузавіка КрАЗ-5233ВЕ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню машына прадстаўлена ў лютым 2013 года на зброевай выставе «IDEX-2013» у Абу-Дабі[3].

У лістападзе 2014 года браневікі KrAZ Shrek One заказаны для Нацыянальнай гвардыі Украіны і неўзабаве паступілі на ўзбраенне[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца шматмэтавым транспартным сродкам з супрацьміннай абаронай, прызначаным для аператыўнага і бяспечнага перамяшчэння асабістага складу воінскіх падраздзяленняў, тэхнікі і абсталявання і іх агнявой падтрымкі.

Кузаў суцэльнага тыпу апорнай канструкцыі[5]. У бартах дэсантнага адсека маецца восем амбразур для вядзення агню са стралковай зброі (па чатыры з кожнага боку), яшчэ адна амбразура ёсць у карме[6].

Узровень абароны адпавядае ўзроўню 2А і 2B у адпаведнасці са стандартам НАТА STANAG 4569[5][7].

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Супрацьміннай абарона: дзве міны ТМ-57 (14 кг тратылу) пад кожным колам, адна міна ТМ-57 (7 кг тратылу) пад дном[8].
  • Балістычная абарона: B6+/STANAG 4569 Level 2.
  • Рухавік: расійскі ЯМЗ-238Д (Еўра-0) магутнасцю 330 к. с. (243 кВт)[8], апцыянальна могуць быць устаноўлены рухавікі Cummins і Deutz.
  • Раздатачная каробка механічная двухступеністая.
  • Каробка перадач вытворчасці кітайскай кампаніі «Fast Gear Co.» — Fast Gear 9JS150TA-B, 9-ступеністая[8].
  • Шыны «Michelin» 445.65r22.5/16. 00R20 з цэнтралізаванай падпампоўкай — тэхналогія RunFlat[8].

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • KrAZ Shrek One APC (ён жа KrAZ Shrek One TC) — бронетранспарцёр для транспарціроўкі двух членаў экіпажа ў кабіне і 10 чалавек дэсанту ў дэсантным аддзяленні.
  • KrAZ Shrek One Ambulance — браняваная медыцынская машына, разлічаная на перавозку 4 ляжачых параненых і двух суправаджаючых асоб[8].
  • KrAZ Shrek One RCV — браняваная машына размініравання, абсталяваная кранам-маніпулятарам, здольным перамяшчаць грузы масай да 200 кг. Машына ўкамплектавана двума запаснымі коламі, двума вогнетушыцелямі і лябёдкай[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Украинцы с канадцами представили во Франции бронированный Shrek Архівавана 16 студзеня 2017. // «Укринформ» от 19 июня 2014
  2. На базе шасси КрАЗ разработан новый бронеавтомобиль Shrek One Архівавана 9 красавіка 2014 года.
  3. ASV Panthera K10 Архівавана 21 красавіка 2018. // официальный сайт компании «Ares Security Vehicles»
  4. Нацгвардию вооружили «Раптором», на очереди «Шреки» — Аваков Архівавана 28 студзеня 2022. // «Украинская правда» от 22 ноября 2014
  5. а б к.техн.н. С. В. Дунь, к.т. н. Р. О. Кайдалов. Розвиток модельного ряду броньованих автомобілiв КрАЗ // Перспективи розвитку озброєння та військової техніки Сухопутних військ. Збірник тез доповідей Міжнародної науково-технічної конференції (Львів, 14-15 травня 2015 року). Львів: АСВ, 2015. стор.30-31
  6. Нові бронемашини «Шрек» на озброєнні у Національній гвардії України(недаступная спасылка)// официальный сайт Национальной гвардии Украины от 17 февраля 2015
  7. С. В. Дунь, Р. О. Кайдалов. Підвищення рівня захисту автомобілiв КрАЗ з метою забезпечення виконання логістичних, патрульних, миротворчих та бойових функцій // Наукове забезпечення службово-бойової діяльності Національної гвардії України : Збірник тез VI науково-практичної конференції (м. Харків, 9 квітня 2015 р.) / Секція 2. «Наукове забезпечення процесів розроблення, удосконалення, експлуатації та ремонту зразків озброєння, військової та спеціальної техніки». Харків, 2015. стор.96-97
  8. а б в г д е Streit Group Shrek 4x4 Armored Mine Interrogation Vehicle Архівавана 30 лістапада 2014. // «Army Recognition»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]