Наватар (бронеаўтамабіль)
Наватар | |
---|---|
Афіцыйны сайт | ukrarmor.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Наватар» (укр.: «Новатор») — украінская колавая бронемашына.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Распрацоўшчыкам бронемашыны з’яўляецца зарэгістраваная ў Кіеве прыватная кампанія «Українська бронетехніка»[1].
Упершыню прэзентавана 15 снежня 2017 года[2].
15 лістапада 2018 года браневікі перадалі ў войскі[3].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Бронемашына пабудавана на шасі амерыканскага паўнапрываднага пікапа Ford F550 і мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, браняванай кабінай у сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчаны грузавы адсек[4].
Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў і забяспечвае ўзровень абароны ПЗСА-4 па дзяржаўнаму стандарту Украіны[4] (ад стрэлу з 7,62 мм снайперскай вінтоўкі СВД з дыстанцыі 10 метраў), а таксама ад выбуху двух ручных гранат РГД-5 пад колам або дном[1].
У кожнай з чатырох дзвярэй зроблена амбразура для вядзення агню са стралковай зброі, у даху кабіны маецца люк[4].
Рухавік Ford OHV Power Stroke 6,7-літровы V-вобразны 8-цыліндравы турбадызельны, каробка перадач — аўтаматычная 6-ступеністая[1][5].
Бронемашына абсталявана сістэмай аўтаматычнага пажаратушэння[4], кандыцыянерам, абагравальнікам Webasto, мае грузападымальнасць 2000 кг і можа перавозіць пяць чалавек і 1845 кг грузу, а радыус яе развароту складае 8 метраў[1].
На дах кабіны браневіка можа быць пры неабходнасці ўсталяваны 12,7 мм кулямёт НСВ «Уцёс» або яго аналаг КТ-12,7 украінскай вытворчасці[4].
На пярэднім бамперы размешчана лябёдка з цягавым высілкам 8000 кг і 25-метровым сінтэтычным тросам[1].
Бронемашына можа быць дадаткова абсталявана відэакамерай задняга выгляду і прыборам спадарожнікавай навігацыі. У грузавым адсеку пры неабходнасці могуць быць устаноўлены сядзенні для размяшчэння дэсанту[4].
Аператары[правіць | правіць зыходнік]
- Украіна
- Сухапутныя войскі — 30 адзінак станам на 2023 год[6]
- Нацыянальная гвардыя — невядомая колькасць станам на 2021 год[7]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в г д Ukrainian Armor // журнал "Defense Express", № 9, жовтень 2018. стор.34-35
- ↑ В Украине разработали еще один бронеавтомобиль «Варта-Новатор» Архівавана 2 студзеня 2018. // «AUTO-Consulting.UA» от 27 декабря 2017
- ↑ «Укроборонпром» та приватні зброярі передали українському війську понад 65 одиниць озброєння та військової техніки Архівавана 16 лістапада 2018. // официальный сайт ГК «Укроборонпром» от 15 ноября 2018
- ↑ а б в г д е Сергій Воронков. Збройні Сили можуть підсилити бронеавтомобілем «Новатор» // газета "Народна армія" від 20 липня 2018
- ↑ General specifications . Ukrainian Armor. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
- ↑ The Military Balance 2023: The International Institute for Strategic Studies. — 2023. — С. 202. — ISBN 9781032508955. Архівавана 1 сакавіка 2023 года.
- ↑ «Варта-Новатор» — новый украинский бронеавтомобиль Нацгвардии . Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 18 сакавіка 2021.