Oshkosh L-ATV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Oshkosh L-ATV
Выява
Краіна паходжання
Дызайнер Oshkosh Corporation[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Oshkosh L-ATV (англ.: Light Combat Tactical All-Terrain Vehicle) — амерыканскі армейскі ўсюдыход (у іншых крыніцах — пазадарожнік) кампаніі Oshkosh, прызначаны для замены Humvee.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Машына распрацавана ў рамках праграмы УС ЗША па стварэнню адзінай лёгкай баявой машыны (бранявога аўтамабіля) — Joint Light Tactical Vehicle (JLTV). Па выніках тэндэру 25 жніўня 2015 кантракт на пастаўку ўсюдыходаў атрымала амерыканская кампанія Oshkosh[1][2]. Першыя сем серыйных машын атрымаў Корпус марской пяхоты ў 2016 годзе[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Oshkosh L-ATV валодае высокай праходнасцю, прыдатны да транспартоўкі па паветры і дэсантаванню на парашутных сістэмах[4]. Браніраванне абараняе экіпаж ад агню стралковай зброі сярэдніх калібраў, а таксама ад падрыву мін і фугасных снарадаў. Пры неабходнасці на аўтамабіль можна ўсталёўваць дадатковую навясную браню.

Праграмай прадугледжваецца чатыры мадыфікацыі:

  • агульнага прызначэння;
  • з лёгкім узбраеннем;
  • з цяжкім узбраеннем;
  • шматмэтавы двухдзверны пікап.

Машына ў чатырохмясцовым варыянце мае поўную баявую масу 6,4 тоны, абсталявана 6,6-літровым дызельным рухавіком GM Duramaxl V8 магутнасцю 300 к. с. і аўтаматычнай трансмісіяй. Бранявік з’яўляецца дызель-электрычным гібрыдам. Сістэма ProPulse выпрацоўвае 70 кВт электрычнай энергіі; апцыянальна L-ATV можна выкарыстоўваць як электрагенератар.

Карысная нагрузка ў чатырохмясцовым варыянце — да 1600 кг, у двухмесным — да 2300 кг. Максімальная хуткасць па шашы — 110 км/г.

Узбраенне ўсталёўваецца на дыстанцыйна-кіраваным модулі і прадстаўлена:

  • 7,62-мм кулямётам M240;
  • 40-мм аўтаматычным гранатамётам Mk 19;
  • СТРК TOW;

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

Камп’ютарныя гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • Дадзены тып ваеннай тэхнікі прадстаўлены ў шматкарыстальніцкіх анлайн-гульнях Squad і Arma

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Oshkosh выиграла тендер Минобороны США на поставку нового армейского вездехода (ВИДЕО) Архівавана 29 жніўня 2015. // NEWSru.com, 27 августа 2015
  2. Победа Oshkosh в тендере JLTV Архівавана 26 студзеня 2016. // vpk.name, 31.08.2015
  3. Американский внедорожник JLTV готов к службе Архівавана 24 студзеня 2020. | Еженедельник «Военно-промышленный курьер»
  4. Армия США меняет Хаммеры на новые броневики L-ATV Архівавана 20 кастрычніка 2016. // Вести.ру
  5. JLTV training officially kicks off at Fort McCoy (англ.). www.army.mil. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  6. IAV 2020: JLTV interview with Michael Sprang, Project Director (руск.). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2020. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  7. Lithuania signs agreement to purchase 200 JLTVs from US (англ.). Army Technology (25 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  8. Lithuanian military receives new JLTVs from the US (англ.). lrt.lt (16 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  9. Lithuania buying 300 additional JLTVs from US (англ.). lrt.lt (18 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  10. https://twitter.com/mo_rs/status/1392389470138347520 (руск.). Twitter. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  11. Janes | Login for world leading open source defence intelligence. customer.janes.com. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  12. Montenegro receives first JLTVs Joint Light Tactical Vehicles manufactured by Oshkosh from US | Defense News October 2020 Global Security army industry | Defense Security global news industry army 2020 | Archive News year. www.armyrecognition.com. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.