Малочны (Мурманская вобласць)
|
Малочны (руск.: Молочный) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кольскім раёне Мурманскай вобласці Расіі. Цэнтр аднайменнага гарадскога паселішча.
Насельніцтва — 5208 чалавек (перапіс 2010). Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1979 года. У 1935 годзе ўзнік пасёлак Малочны. Сюды пераехаў створаны ў 1932 годзе саўгас «Арктыка». Першы час працаўнікі саўгаса, як і будаўнікі Кільдзінскага цаглянага завода, Туломскай ГЭС, жылі ў намётах. Найменне «Малочны» прысвоена 19 сакавіка 1964 года.
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года (с учётом итогов Всероссийской переписи населения 2020 г.). Федеральная служба государственной статистики (руск.) (18 жніўня 2023). Праверана 23 жніўня 2023.