Мурмашы
| ||||||||||||||||||||
Мурмашы́ (руск.: Мурмаши́) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кольскім раёне Мурманскай вобласці Расіі.
Заснаваны 27 лістапада 1938 года як рабочы пасёлак пры будаўніцтве Ніжнетуломскай ГЭС. У цяперашні час у Мурмашах знаходзіцца міжнародны аэрапорт Мурманск і чыгуначная станцыя.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размешчаны за 21 км ад горада Мурманск, на беразе Ніжнетуломскага вадасховішча на рацэ Тулома. Насельніцтва — 13 817 чал. (2017).
У Мурмашах знаходзяцца дзве папраўчыя калоніі, ПК-16 і ПК-18.
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года (с учётом итогов Всероссийской переписи населения 2020 г.). Федеральная служба государственной статистики (руск.) (18 жніўня 2023). Праверана 23 жніўня 2023.