Нікель (Мурманская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||
Нікель — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Печангскага раёна Мурманскай вобласці Расіі. Уваходзіць у гарадское паселішча Нікель і з’яўляецца яго цэнтрам.
Пасёлак размешчаны на левым беразе ракі Калас’ёкі, на ўсход ад возера Куэтс’ярві, за 123 км на паўночны захад ад Мурманска. Бліжэйшыя населеныя пункты — Сальміярві (4 км) і Запалярны (23 км).
Будаўніцтва Нікеля пачалося ў 1935 годзе, калі гэтая тэрыторыя належала Фінляндыі. Сваю назву пасёлак атрымаў ад аднайменнага элемента табліцы Мендзялеева. Камбінат быў заснаваны ў 1930-х гадах фінскай кампаніяй «Петсамон Нікелі».
Падчас Другой сусветнай вайны вытворчыя будынкі камбіната былі практычна разбураныя.
У 1944 годзе пачалося аднаўленне вытворчасці, першае плаўленне было зроблена ў 1946 годзе. Статус рабочага пасёлка прысвоены указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27 лістапада 1945 года.
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года (с учётом итогов Всероссийской переписи населения 2020 г.). Федеральная служба государственной статистики (руск.) (18 жніўня 2023). Праверана 23 жніўня 2023.