International MXT-MV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з MXT-MV)
International MXT-MV
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Navistar[d]
Дызайнер Navistar[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2006
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

MXT-MV (Military Extreme Truck — Military Version) — амерыканскі бронеаўтамабіль вытворчасці Navistar Defence, даччынай кампаніі Navistar International. Ваенная версія грамадзянскага аўтамабіля MXT[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За распрацоўку адказвалі Джым Бартэль, Дык Рыф, Уэс Шульц, Рон Берд, Джон Глас, Пол Кляйн і Брыт Смарт[2]. Першая дэманстрацыя адбылася ў кастрычніку 2005 года на штогадовай выставе Асацыяцыі арміі ЗША (AUSA), якая прайшла ў Вашынгтонскім канферэнц-цэнтры[3][4]. У жніўні наступнага года на Абердзінскім палігоне прэзентавана версія MXT-MVA[5]. Першапачаткова меркавалася, што бранявік будзе прыняты на ўзбраенне арміі ЗША, але замест яго вайскоўцы набылі Oshkosh M-ATV.

У 2009 годзе Узброеныя сілы Вялікабрытаніі заключылі кантракт на пастаўку MXT-MVA (у брытанскіх войсках атрымаў найменне Husky). Бронеаўтамабіль прыйшоў на змену Land Rover Snatch, які апынуўся недастаткова абароненым. Бранявік выкарыстоўваўся падчас вайны ў Афганістане[6][7].

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

Даступныя варыянты з трыма рознымі канфігурацыямі кабіны. Стандартная небраняваная версія атрымала пазначэнне MV.

Версія з новым шасі мае найменне M-ATV[8][9].

Ізраільскай кампанія Plasan распрацавана версія MVA (Military Extreme Truck — Military Version Armored)[10]. У машыне прадугледжаны на выбар два камплекты здымнай броні (A-Kit і B-Kit) з павышаным узроўнем абароны ад куль, мін і самаробных выбуховых прылад[11].

Мадыфікацыя Husky была створана з улікам патрэб брытанскай арміі па праграме Tactical Support Vehicle (TSV)[12].

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2007. Праверана 5 лютага 2017.
  2. International MXT-MVA Extreme Armored Vehicle. New Atlas (15 жніўня 2006).
  3. Dockery. Association of the United States Army (AUSA) 2005 Annual Meeting. SmallArmsReview.com (1 красавіка 2006). Праверана 11 March 2021.
  4. "New Armored Personnel Carrier Offers the Best Armor Capability Available" (Press release). Navistar International. October 3, 2005. Праверана 11 March 2021.
  5. "International Military and Government LLC Debuts New Armored Military Truck for U.S. Army at Aberdeen Proving Grounds; International MXT-MVA to Undergo Demonstration for Top Military Officials" (Press release). Navistar International. August 14, 2006. Праверана 11 March 2021.
  6. Apologies for families of soldiers killed in Iraq while travelling in Snatch Land Rovers. Yorkshire Post. JPIMedia Publishing Ltd. (18 жніўня 2017). Праверана 11 March 2021.
  7. Hopkins. MoD 'stripped billions from core budget but failed to deliver right equipment'. The Guardian. Guardian News & Media Limited (9 снежня 2011). Праверана 11 March 2021.
  8. Navistar axes 275 workers in West Point(недаступная спасылка). NEMS360.com. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2011. Праверана 7 ліпеня 2010.
  9. Oshkosh, Plasan Wins Contract for 923 M-ATV Armor Kits (12 кастрычніка 2009).
  10. Heavier Armored Platforms are Required - Impressions from AUSA 06(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2017. Праверана 24 мая 2007.
  11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2007. Праверана 2 мая 2024.
  12. Navistar Defence Debuts Its Husky Tactical Support Vehicle at U.K. Vehicle Show(недаступная спасылка). Euroinvestor.co.uk (24 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 7 ліпеня 2010.
  13. UK to send 70 Husky TSV 4x4 armored vehicles to Ghana | Defense News May 2022 Global Security army industry | Defense Security global news industry army year 2022 | Archive News year. www.armyrecognition.com (31 мая 2022). Праверана 9 лістапада 2022.
  14. British armored Husky 4x4 TSVs, V8 engine arrived in Ukraine (англ.) (12 чэрвеня 2022). Праверана 9 лістапада 2022.
  15. Attack on Europe: Documenting Ukrainian Equipment Losses During the Russian Invasion of Ukraine.
  16. Navistar's MXT Makes Breakthrough in Britain. Defenseindustrydaily.com (7 красавіка 2009). Праверана 7 ліпеня 2010.
  17. UK armed forces equipment and formations 2022 (англ.). GOV.UK. Праверана 9 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]