Неўкен (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Неўкен (ісп.: Neuquén) — горад у Аргенціне, размешчаны ў міжрэччы Неўкен і Лімай. Сталіца аднайменнай правінцыі, адной з самых багатых у Аргенціне, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Канфлуэнсія і найбуйнейшы горад аргенцінскай Патагоніі.
Горад Неўкен — месца рэзідэнцыі губернатара правінцыі Неўкен, у ім таксама размяшчаюцца Вярхоўны суд і заканадаўчы орган правінцыі. Горад, разам з Плацьерам і Чыпалеці, фармуе буйную агламерацыю Неўкен-Плацьер-Чыпалеці.
Зноскі
- ↑ Министерство внутренних дел Аргентины. Информация о провинциях (ісп.). Праверана 31 сакавіка 2010.