Інстытут Афрыкі РАН
Інстытут Афрыкі РАН | |
---|---|
Заснаваны | 1959 |
Супрацоўнікаў |
|
Сайт | inafran.ru/en/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут Афрыкі РАН (Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Інстытут Афрыкі Расійскай акадэміі навук; скарочана — ІАфр РАН)[1] — навукова-даследчы інстытут Расійскай акадэміі навук у галіне комплекснага вывучэння Афрыкі. Створаны ў кастрычніку 1959 года ў якасці галаўнога навукова-даследчага і каардынацыйнага цэнтра вывучэння афрыканскіх праблем і афрыканістыкі ў СССР.
Інстытут з’яўляецца базавай арганізацыяй для дзейнасці Навуковага савета РАН па праблемах Афрыкі (НСА) пры Аддзяленні глабальных праблем і міжнародных адносін РАН[2].
У складзе Інстытута дзейнічаюць 10 навукова-даследчых цэнтраў, а таксама цэнтр навуковай інфармацыі і міжнародных сувязяў, аддзел аспірантуры, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.
Бібліятэка Інстытута Афрыкі РАН мае каля 120 тысяч адзінак захоўвання.
Установае выдае навуковы часопіс «Азия и Африка сегодня».
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Приказ об утверждении устава Федерального государственного бюджетного учреждения науки Институт Африки Российской академии наук(нявызн.). — п. 1.16. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
- ↑ Густерин П. Становление востоковедения как науки. Архівавана 23 верасня 2015.