Іван Мікалаевіч Глінка (бацька кампазітара)
Выгляд
Іван Мікалаевіч Глінка | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
7 (18) студзеня 1777 |
Смерць |
3 (15) сакавіка 1834 (57 гадоў) |
Род | Глінкі[d] |
Бацька | Nikolaj Alekseevič Glinka[d] |
Жонка | Яўгенія Андрэеўна Глінка-Зямелька[d] |
Дзеці | Міхаіл Іванавіч Глінка |
Званне | капітан |
Іван Мікалаевіч Глінка (7 студзеня 1777 — 3 сакавіка 1834) — капітан у адстаўцы. Бацька кампазітара Міхаіла Глінкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Глінкаў герба «Тшаска», які пасля страты Рэччу Паспалітай Смаленска ў 1654 годзе прыняў расійскае падданства і перайшоў у праваслаўе. Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Аляксеевіча Глінкі (1735 — 29 чэрвеня 1805) і Фёклы Аляксандраўны з Сакалоўскіх.
У 1801 г. знаходзіўся у адстаўцы. Капітан.
Уладальнік сяла Наваспаскае з вёскамі ў Ельнінскім павеце Смаленскай губерні.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з траюраднай сястрой Яўгеніяй Андрэеўнай Глінка-Зямелька (1783—1851) меў 11 дзяцей, у тым ліку:
- Міхаіл (20 май 1804 — 3 люты 1857), вядомы рускі кампазітар.
- Пелагея (28 верасня 1805 — 7 ліпеня 1828), у шлюбе з Якавам Міхайлавічам Сабалеўскім.
- Лізавета (2 верасня 1810 — 24 красавіка 1850), у шлюбе з Віктарам Іванавічам Флеры.
- Наталля (11 жніўня 1809 — пасля 1853), у шлюбе з Мікалаем Дзмітрыевічам Гедэонавым.
- Яўген (1 сакавіка 1815 — 3 верасня 1834).
- Марыя (29 чэрвеня 1813 — каля 1890?), у шлюбе з Дзмітрыем Сцяпанавічам Стунеевым.
- Людміла (17 лістапада 1816 — 18 студзеня 1906), у шлюбе з Васілём Іларыёнавічам Шастаковым.
- Вольга (29 студзеня 1825 — 1859), у шлюбе з Мікалаем Аляксандравічам Ізмайлавым.