Ісідар Рыгоравіч Блох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ісідор Рыгоравіч Блох)
Ісідар Рыгоравіч Блох
Дата нараджэння 30 верасня 1888(1888-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1958(1958-03-10) (69 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тарфяная прамысловасць
Месца працы
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР, прафесар
Альма-матар
Узнагароды Ордэн ЛенінаОрдэн «Знак Пашаны»

Ісідар Рыгоравіч Блох (30 верасня 1888, г. Варшава — 10 сакавіка 1958) — беларускі вучоны ў галіне тарфяной прамысловасці. Член-карэспандэнт АН БССР і прафесар з 1940[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1916 годзе[1]. У 1931-58 прафесар, загадчык кафедры тарфяной механікі Маскоўскага тарфянога інстытута  (руск.), адначасова ў 1932-41 загадчык кафедры Беларускага тарфянога інстытута, затым БПІ. У 1944-55 навуковы супрацоўнік Інстытута торфу АН БССР[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні прысвечаны тэорыі, канструяванню і разліку тарфяных машын. Распрацаваныя ім гідраэлеватарная ўстаноўка, паліровачная машына, дыскавыя пілы для раздзелкі пнёў, лінна-істужачны транспарцёр, пнеўмасцілачная машына, машына для ўборкі кускавога торфу ўкаранёны ў вытворчасць[1][2].

Навуковыя работы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 30 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі[2]:

  • Некоторые вопросы теории и расчета устройств, использующих цепь в качестве тягового органа. Мн., 1939.
  • Определение удельного давления колёсных машин. — Торфяная промышленность, 1946, № 4

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалямі[2].

Зноскі

  1. а б в г Блох Исидор Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.
  2. а б в Член-карэспандэнт БЛОХ Ісідар Рыгоравіч (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Торфяная промышленность. 1958. № 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]