Перайсці да зместу

Агрэгат (хімія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Агрэгат, хімія)

Агрэгат:…

У нана-навуках тэрмін «агрэгат», у залежнасці ад кантэксту, можа азначаць:

  • гетэрагенную часціцу, складнікі якой не могуць быць лёгка раздзеленыя (ISO); моцна звязаныя агрэгаты называюцца агламератамі (IUPAC);
  • збор першасных часціц, які выказвае пазнавальныя калектыўныя паводзіны (напрыклад, хімічныя якасці агрэгаваных першасных часціц, тэкстура агрэгата, супраціўляльнасць механічнаму раздзяленню пры трэнні і інш.)
  • слаба звязаная група часціц, якая можа быць раздзеленая механічнымі спосабамі (BSI).

Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытута стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.