Адкрытыя дадзеныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Налепкі "Адрытыя Дадзеныя"

Адкрытыя дадзеныя — ідэя, каб дадзеныя былі свадобна даступныя для выкарыстання і паўторнай публікацыі кожнаму па жаданню, без абмежаванняў аўтарскага права, патэнтнага заканадаўства або іных механіхмаў кантроля.[1] Мэты руху адкрытых дадзеных вельмі падобныя да іншых «Адкрытых» рухаў як адкрытыя рэсурсы, адкрытая апаратнае забеспячэнне, адкрыты доступ. Філасофія адкрытых дадзеных мае доўгую гісторыю, але тэрмін «адкрытыя дадзеныя» сам па сабе нядаўні, падвышэнне папулярнасці якога расло з распаўсюджваннем Інтэрнэт і Сусветнага павуціння (web), і асабліва з запускам ініцыятыў урадаў у галіне адкрытых дадзеных такія як Data.gov і Data.gov.uk.

Агульны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Канцэпцыя адкрытых дадзеных не новая. Але фармалізаванае вызначэнне адносна новае. Рэсурс Адкрытыя Вызначэнні http://opendefinition.org/ падсумоўвае «Кавалак дадзеных з'яўляецца адкрытым, калі ён свабодны для выкарыстання, паўторнага карыстання, паўторнага распаўсюджванню яго, толькі пры ўмове адзначэння аўтарства і або распаўсюджванню на тых жа ўмовах».[2]

Адкрытыя дадзеныя часта сфакусаваны на не тэкставых матэрыялах, а на карты, геномы, хімічныя структуры, матэматычныя і навуковыя формулы, медыцынскія дадзеныя і практыка, біянавукі, і біяразнастайнасць. Праблемы часта ўзнікаюць таму, што яны маюць камерцыйнае вымярэнне або могуць быць сабраны ў каштоўныя творы. Доступ да або паўторнае выкарыстанне дадзеных кантралюецца арганізацыямі прыватнымі і публічнымі. Кантроль можа адбывацца праз абмежаванне доступа, ліцэнзаванне, аўтарскае права, патэнты, плату за доступ або паўторнае выкарыстанне. Прыхільнікі адкрытых дадзеных сцвярджаюць, што гэтыя абмежаванні накіраваны супраць агульнага дабрабыту і, што гэтыя дадзеныя варта зрабіць свабоднымі і бескаштоўнымі. У дадатак варта адзначыць, што дадзеныя з'яўляюцца «паўторна выкарыстоўваемымі», калі непатрэбны запыт на наступнае выкарыстанне, але тыпы паўторнага выкарыстання (такія як стварэнне залежных твораў) могуць знаходзіцца пад кантролем ліцэнзіі.

Тыповае апісанне неабходнасці адкрытых дадзеных:

« Шматлікія навукоўцы звярталі ўвагу на іронію гістарычнага моманту, калі мы маем тэхналогіі, якія дазваляюць атрымліваць агульнасусветную карысць і распаўсюджваць апрацоўку навуковых дадзеных, шырокае супрацоўніства і паскарэнне хуткасці і глыбіні даследванняў... мы заняты блакірваннем звестак і прадухіленнем выкарыстання адпаведных пасунутых тэхналогій ведаў. Джон Вілбэнкс, віцэпрэзідэнт па навуцы, Creative Commons »

Стваральнікі дадзеных часта не абмяркоўваюць умовы ўласнасці на іх, ліцэнзавання і паўторнага выкарыстання. Для прыкладу, мноства вучоных не звяртаюць увагі на апублікаваныя дадзеныя ў з іх твораў будуць іх кантраляваць, і публікацыя ў часопісе разглядаецца як скрыты выпуск дадзеных для грамадсткага здабытку. Аднак недахоп ліцэнзіі робіць складаным вызначыць статус гэтых мностваў дадзеных і можа абмяжоўваць выкарыстанне дадзеных, прапаноўваючы такзваны «Адкрыты дух». У гэтай нявызначанасці магчыма для публічных і прыватных арганізацый агрэгаваць сказаныя дадзеныя і ахоўваць іх капірайтам і пасля прадаваць іх. Гэта сітуацыя мясцовых ведаў абазначае вялікі выклік у тэрмінах захопу, захоўвання і распаўсюджванню. Шмат грамадстваў у краінах трэцяга света не хапае тэхнічнага боку справы для апрацоўкі кіравання сваімі мясцовымі ведамі.

Аргументы за і супраць адкрытых дадзеных[правіць | правіць зыходнік]

Палеміка пра Адкрытыя Дадзеныя дагэтуль трывае. Найлепшыя прылады адкрытых урадаў спрабуюць шукаць шляхі да ўзмацнення грамадзян, дапамагаюць малым бізнесам, або ствараюць дадатковую вартасць некаторымі іншымі пазітыўнымі і канструкцыйнымі шляхамі. Адкрытыя дадзеныя ўрадаў — гэта толькі адзін са спосабаў у паляпшэнні адукацыі, паляпшэнні ўраду і будаванні прылад для вырашэння праблем у рэальным свеце. Выкладзена шмат аргументаў у дыскусіі за або супраць адкрытых дадзеных. Гэтыя аргументы часта залежаць ад тыпу дадзеных і патэнцыяльнага іх выкарыстання.

Аргументы ў падтрымку Адкрытых Дадзеных уключаюць наступнае:

  • «Дадзеныя належаць чалавечай расе». Тыповыя прыклады — гэта геномы, дадзеныя пра арганізм, медыцынскую навуку, аб навакольным асяроддзі згодна Орхускай Канвенцыі.
  • Грамадскія грошы былі выкарыстаны для фінансавання працы, таму гэта інфармацыя павінна быць агульна даступная.[3]
  • Яны былі створаны або ва ўрадавых інстытутах (у Злучаных Штатах гэта звычайна Нацыянальныя Лабараторыі і ўрадавыя агенцыі)
  • Факты не могуць быць абаронены аўтарскім правам (капірайтам).
  • Спонсары даследванняў не атрымліваюць поўны прыбытак, пакуль выніковыя дадзеныя агульна даступны.
  • Абмежаванні паўторнага выкарыстання дадзеных антынародныя.
  • Дадзеныя патрабуюцца для гарманічнага працякання працэсу агульна чалавечых актыўнасцей і з'яўляюцца важнай дапамогай у сацыяльна-эканамічным развіцці (ахова здароўя, адукацыя, эканамічная эфектыўнасць і інш.) [4]
  • У навуковых даследваннях узровень ведаў паскараецца дзякуючы лепшаму дасягу да дадзеных. [5]

Звычайна маецца на ўвазе, што фактычныя звесткі не могуць быць закапірайчэны.[6] Аднак выдаўцы часта дадаюць капірайты (забараняючы паўторнае выкарыстанне) на навуковыя дадзеныя з публікацый. Гэта можа быць невідавочна ўспрынята, што фактычныя звесткі ва ўсім тэксце знаходзяцца пад аховай капірайта (аўтарскага права).

У той час пакуль падсумаванні фактаў чалавекам з папяровых публікацый нармальна ўспрымаюцца (як законнае дзеянне), машынная апрацоўка робатамі абмежавана.

У адрозненне ад Адкрытага Доступа, дзе групы выдаўцоў абазначылі свае інтарэсы, Адкрытыя Дадзеныя — гэта выклік для прыватных інстытутаў. Іх агрументы абмеркаваны меней у публічнай прасторы і існуе меней цытат на гэты конт.

Дзень адктрытых дадзеных у Мінску, 22 лютага 2014, афіша

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Auer, S. R.; Bizer, C.; Kobilarov, G.; Lehmann, J.; Cyganiak, R.; Ives, Z. (2007). «DBpedia: A Nucleus for a Web of Open Data». The Semantic Web. Lecture Notes in Computer Science 4825. p. 722. doi:10.1007/978-3-540-76298-0_52. ISBN 978-3-540-76297-3
  2. Глядзіце поўнае вызначэнне на Open Definition
  3. On the road to open data, by Ian Manocha
  4. «Big Data for Development: From Information- to Knowledge Societies», Martin Hilbert (2013), SSRN Scholarly Paper No. ID 2205145. Rochester, NY: Social Science Research Network; http://papers.ssrn.com/abstract=2205145
  5. How to Make the Dream Come True argues in one research area (Astronomy) that access to open data increases the rate of scientific discovery.
  6. Khodiyar, Varsha. «Stopping the rot: ensuring continued access to scientific data, irrespective of age». F1000 Research. F1000. Retrieved 2015-03-11.