Маўленне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат дадаў: kk:Сөйлеу |
др робат выняў: ar:كلام (deleted) |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
[[an:Parla (lingüistica)]] |
[[an:Parla (lingüistica)]] |
||
[[ar:كلام]] |
|||
[[bg:Реч]] |
[[bg:Реч]] |
||
[[bs:Govor]] |
[[bs:Govor]] |
Версія ад 12:47, 27 мая 2012
Маўленне — канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасоблена ў вуснай ці пісьмовай форме. Адзін з відаў камунікатыўнай дзейнасці чалавека.
Маўленне мае індывідуальны характар, эмацыянальную афарбоўку, адлюстроўвае прафесійнае майстэрства, культуру і інтэлект.
Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне. Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне. Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі і фарміруецца на аснове знешняга маўлення ў дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў.
Маўленне рэгулюецца, галоўным чынам, левым паўшар'ем галаўнога мозга. Зоны кары, адказныя за разуменне сэнсу маўлення, размешчаны ў скроневай долі. Пры парушэнні іх работы (напрыклад, у выніку інсульту) чалавек траціць здольнасць адрозніваць, пазнаваць словы, у выніку чаго страчваецца і здольнасць да асэнсаванага маўлення. У лобнай долі галаўнога мозга размешчаны вобласці, якія забяспечваюць вымаўленне слоў. Пры іх пашкоджанні чалавек не можа сказаць ніводнага слова, хаця разумее іх сэнс.
Літаратура
- Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.