Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Мяняем: en:Soviet–Lithuanian Peace Treaty |
|||
Радок 15: | Радок 15: | ||
[[en:Soviet–Lithuanian Peace Treaty]] |
[[en:Soviet–Lithuanian Peace Treaty]] |
||
[[fr:Traité de paix lituano-soviétique de 1920]] |
|||
[[it:Trattato di Mosca (1920 Urss-Lituania)]] |
|||
[[lt:Lietuvos-Tarybų Rusijos taikos sutartis]] |
[[lt:Lietuvos-Tarybų Rusijos taikos sutartis]] |
||
[[pl:Traktat litewsko-sowiecki]] |
[[pl:Traktat litewsko-sowiecki]] |
Версія ад 14:44, 29 кастрычніка 2008
Шаблон:Вызнч: мірны дагавор паміж Літвой і Савецкай Расіяй (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня 1920 ў Маскве.
Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай Арміі на землях Беларусі летам 1920 ў час савецка-польскай вайны. Згодна з ім быў юрыдычна ліквідаваны ЛітБел[1]; была вызначана дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Літвой; частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Віленскі край з Вільняй былі прызнаныя часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву. Літоўскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць "антысавецкіх арганізацый і груп", у тым ліку органаў БНР.
У адпаведнасці з гэтым дагаворам савецкі бок у жніўні 1920 перадаў Літве занятую 14.7.1920 Вільню. Пасля пазнейшых няўдач Чырвонай Арміі ў канцы жніўня 1920 і заняцця польскім войскам заходніх земляў Беларусі, дагавор страціў сваю актуальнасць.
Перагаворы
Перагаворы пачаліся ў маі 1920, і літоўскі бок спрабаваў выкарыстаць дзяржаўна-палітычны вакуум, які ўзнік на тэрыторыі Беларусі, найперш на паўночна-заходніх землях, пасля ліквідацыі ЛітБела, настойваючы на перадачы Літве тэрыторый Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Гродзенскай губерняў (з гарадамі Беласток, Бельск, Гродна, Брэст, Кобрын, Пружаны), Навагрудскага павета Мінскай губерні. Савецкая дэлегацыя ў адказ прадставіла этнаграфічную карту, на якой было азначана пражыванне літоўцаў толькі на тэрыторыі Сувалкаўскай, Ковенскай і заходняй часткі Віленскай губерні (без Вільні). Усё ж савецкі бок згадзіўся, ва ўмовах падрыхтоўкі наступлення супраць польскіх войскаў, перадаць Літве частку беларускіх земляў.[2]
Наш час
Пэўная частка радыкальных палітыкаў Літвы трактуе дагавор як падставу для тэрытарыяльных прэтэнзій да Беларусі. У ацэнках сучаснай беларускай гістарыяграфіі дагавор выступае як ваенна-палітычны акт савецкага кіраўніцтва, якое не лічылася з інтарэсамі беларускага народу.