Розніца паміж версіямі "Узлётна-пасадачная паласа"

Jump to navigation Jump to search
'''Актыўная паласа (рабочая паласа)''' — гэта ўзлётна-пасадачная паласа, якая выкарыстоўваецца для ўзлётаў і (або) пасадак летакоў у дадзены момант часу.
 
Асноўны фактар ​​выбару УПП для пасадкі і ўзлёту гэта — напрамак-кірунак ветру. З законаў аэрадынамікі вынікае, што пры сустрэчным ветры памяншаецца напрамкавая (шляхавая) хуткасць ЛА, што на практыцы азначае памяншэнне даўжыні разгону на ўзлёце і прабегу пры пасадцы, што, у сваю чаргу, станоўча адбіваецца на бяспецы выканання палёту. У сувязі з гэтым перавагуперавага надаецца паласе на якой складнік сустрэчнага ветру найбольшы, а бакавога - найменшы. На практыцы, рабочая УПП можа быць вызначана нават са спадарожным складнікам ветру. Рамонтныя работы, няспраўнасць абсталявання пасадкі, арніталагічная абстаноўка і нават авіяцыйнае здарэнне — тыя фактары, якія могуць паўплываць на выбар УПП.
 
У аэрапортах з адной або некалькімі паралельнымі УПП пілотам часцяком даводзіцца саджаць самалёты з бакавым ветрам аж да 90 °. Але ў буйных аэрапортах палосы часта месцяць пад вуглом адзін да аднаго. Напрыклад, у аэрапорце Сан-Францыска чатыры ўзлётна-пасадачныя палосы — адна пара паралельных між сабой УПП практычна перпендыкулярна перасякаецца другой парай паралельных УПП. У аэрапорце Лас-Вегаса, які таксама мае чатыры УПП, вугал між двума парамі паралельных палос складае 60 °. А ў найбуйнейшым аэрапорце Чыкага - О'Хара - шэсць УПП у трох розных напрамках. Такая канфігурацыя палос часцяком палягчае жыццё пілотам і дыспетчарам. Але і тут ёсць свае недахопы - сам факт перасячэння палос ужо нясе ў сабе пэўную небяспеку.
 
У аэрапортах з двумадзвюма або больш палосамі часта ўжываюць практыку выкарыстання адной паласы для ўзлёту, іншай - для пасадкі. Так, у маскоўскім Шарамеццева УПП 07R / 25L выкарыстоўваюць у асноўным толькі для ўзлёту, а 07L / 25R - для пасадкі. Аднак у сувязі з блізкасцю палос выконваць гэтыя аперацыі адначасова не дапускаецца (адной з умоў дазволу на сумесную эксплуатацыю паралельных УПП з'яўляецца выкананне патрабавання: адлегласць паміж палосамі павінна быць больш за 1,5-2 км).
 
Аэрапорты Дамадзедава і ПулковоПулкава - адзіныя ў Расіі аэрапорты, якія дазваляюць выкарыстоўваць абедзве УПП незалежна і адначасова (рэжымы УП - ўзлёт-пасадка і УУ - ўзлёт-ўзлёт).
 
Паведамляць экіпажам самалётаў нумар актыўнай (рабочай) паласы (а таксама надвор'е - хуткасць і напрамак-кірунак ветра ля паверхні зямлі, бачнасць, воблачнасць, тэмпературу паветра, ціск і г. д.) у невялікіх аэрапортах — абавязак авіядыспетчара, а ў буйных аэрапортах гэта ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы аўтаматычнага радыёвяшчання метэаралагічнай інфармацыі АТІС.
1 675

правак

Навігацыя