Трэці Дом Саветаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Трэці Дом Саветаў''' — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу Вуліца Максіма Багданові...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Трэці Дом Саветаў''' — жылы дом у [[Мінск]]у, размешчаны на рагу [[Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)|вуліц Максіма Багдановіча]] (дом № 23) і [[Старажоўская вуліца|Старажоўскай]].
'''Трэці Дом Саветаў''' — жылы дом у [[Мінск]]у, размешчаны на рагу [[Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)|вуліц Максіма Багдановіча]] (дом № 23) і [[Старажоўская вуліца|Старажоўскай]].

== Гісторыя ==
Пабудаваны у 1936 годзе па праекце [[А. Дзянісаў (архітэктар)|А. Дзянісава]] і [[В. Вараксін]]а<ref name="mensk">[http://mensk.by/modules.php?name=Articles&pa=showarticle&articles_id=15 III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.]</ref>. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52<ref name="svabod1-1">[https://svabod1.azureedge.net/a/28810242.html Расстраляныя літаратары. Янка Нёманскі, акадэмік з лірычнай душой, забіты за «шкодніцтва». 23 кастрычніка 2017]</ref>. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся сем’і чырвоных камандзіраў.

У пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], 24 ліпеня 1941 года — у дзень [[Бамбардзіроўка Мінска|масіраваных атак Мінск з паветра]] — у скляпеннях дома, якія былі прыстасаваны для [[бомбасховішча]], схаваліся людзі. У асноўным гэта былі жанчыны і дзеці. Паводле ўспамінаў [[Старшыня СНК БССР|старшыні Савета Народных Камісараў БССР]] [[Іван Крупеня|Івана Крупені]] «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»<ref name="mensk"/>.

Пасля вайны будынак быў адноўлены. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»<ref name="mensk"/>.

== Архітэктура ==
Вядомы беларускі архітэктар [[Аляксандр Пятровіч Воінаў|А. Воінаў]] не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў<ref name="mensk"/>:
{{цытата|Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам с тым тут цікава вырашаны фасады, ў якіх простымі сродкамі з прымяненнем рознай па колеру і фактуры тынкоўцы і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць.}}

{{зноскі}}

Версія ад 20:43, 17 лютага 2021

Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.

Гісторыя

Пабудаваны у 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і В. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся сем’і чырвоных камандзіраў.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года — у дзень масіраваных атак Мінск з паветра — у скляпеннях дома, якія былі прыстасаваны для бомбасховішча, схаваліся людзі. У асноўным гэта былі жанчыны і дзеці. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].

Пасля вайны будынак быў адноўлены. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].

Архітэктура

Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:

" Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам с тым тут цікава вырашаны фасады, ў якіх простымі сродкамі з прымяненнем рознай па колеру і фактуры тынкоўцы і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць. "

Зноскі