Карніз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Карні́з''' — гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка, ваконныя або дзвярныя праё...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:24, 10 жніўня 2010

Карні́з — гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка, ваконныя або дзвярныя праёмы. У сістэме антычнага ордэра — верхняя частка антаблемента, размешчаная над фрызам.

У беларускамоўнай тэрміналогіі для абазначэння гарызантальных элементаў фасаду, тоесных карнізу, ужываецца таксама тэрмін гзымс нямецкага паходжання.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі