Рыгор Пірамовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: Адкаціў тое, што сапсаваў.
Poprawa kilku błędów
Радок 11: Радок 11:
Пад рэд. П. выйшлі:
Пад рэд. П. выйшлі:
*"Fedra... bajki wybrane", 1767. (сб. казак)
*"Fedra... bajki wybrane", 1767. (сб. казак)
*"Wymowa i poezya dla szkol narodowych pierwszy raz wydana", 1792-1819. (падручнік рыторыкі)
*"Wymowa i poezja dla szkół narodowych pierwszy raz wydana", 1792-1819. (падручнік рыторыкі)
*"Elementare dla szkol parafialnych narodowych, zawierajacy", 1785. (буквар для парафіяльных школ)
*"Elementarz dla szkół parafialnych narodowych, zawierający 1. Naukę pisania i czytania, 2. Katechizm, 3. Naukę obyczajową, 4. Naukę rachunków", 1785. (буквар для парафіяльных школ)
*"Mowa w Dzien Rocznicy Otwarcia Towarzystwa do ksiąg elementarnych, 1776", 1788. (сб. прамоў таварыства)
*"Mowa w Dzień Rocznicy Otwarcia Towarzystwa do Ksiąg Elementarnych, 1776", 1788. (сб. прамоў таварыства)
*"Powinności nauczyciela w szkole parafialnej"
*??, 1889. (сб. вершаў для дзетак і юнакоў)
*??, 1889. (сб. вершаў для дзетак і юнакоў)



== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 19:08, 14 сакавіка 2007

Рыгор ПІРАМОВІЧ, сапраўдн. Грыгор Пірумян [пол. Grzegorz Piramowicz; 25 лістапада 1735, Львоў - 14 лістапада 1801], педагог, пісьменнік, асветнік, праф. філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.

Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у Луцку і Львове. Належаў да ордэну езуітаў (1754-73). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага каштяляна здзейсніў падарожжа ў Францыю і Італію, дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 1770-1773 выкладаў філасофію ў езуіцкім калегіюме ў Львове. Пасля забароны ордэна езуітаў П. перасяліўся ў Варшаву і ў 1773 г. быў прызначаны чальцом Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, у 1773-1794 яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у Кураве, а з 1776 і ў Коньскаволі. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) аб арганізацыі асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі "Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych", якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, П. выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 1775-1787 сакратар таварыства. Пасля удзелу ў Таргавіцкай канфедэрацыі П. страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. Па нявысветленых падствах ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі. У 1797-1800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Кракаве. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.

П. складаў вершы, віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і д.т.п. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.

Творы

  • "Nauka obyczajova dla ludu", 1785.
  • "Powinności nauczyciela", 1787.

Пад рэд. П. выйшлі:

  • "Fedra... bajki wybrane", 1767. (сб. казак)
  • "Wymowa i poezja dla szkół narodowych pierwszy raz wydana", 1792-1819. (падручнік рыторыкі)
  • "Elementarz dla szkół parafialnych narodowych, zawierający 1. Naukę pisania i czytania, 2. Katechizm, 3. Naukę obyczajową, 4. Naukę rachunków", 1785. (буквар для парафіяльных школ)
  • "Mowa w Dzień Rocznicy Otwarcia Towarzystwa do Ksiąg Elementarnych, 1776", 1788. (сб. прамоў таварыства)
  • "Powinności nauczyciela w szkole parafialnej"
  • ??, 1889. (сб. вершаў для дзетак і юнакоў)


Літаратура

  • Mizia Т. Ideologia oświatowa G. Piramowicza. // Rozprawy z dziejów oświaty. t.1., Wrocław, 1958;
  • Mrozowska K. G. Piramowicz jako sekretarz Towarzystwa do ksiąg elementarnych. // Studia i materiały do dziejów nauki polskiej. t.6., Warsz., 1958.