Мімас (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мімас''' — спадарожнік Сатурна, адкрыты 17 верасня 1789 года [[Уільям Ге...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:38, 9 ліпеня 2011

Мімас — спадарожнік Сатурна, адкрыты 17 верасня 1789 года Уільямам Гершэлем. Назва была дадзена сынам Гершеля ў 1847 годзе, паводле імя Мiмас, сына Геі з грэчаскай міфалогіі.

Нізкая шчыльнасць Мімаса (1,15 г/см ³) паказвае, што ён складаецца ў асноўным з вадзянога лёду з невялікімі украпінамі камянёў. З-за прыліўных сіл Сатурна, якія дзейнічаюць на яго, Мiмас не зусім сферычны, яго доўгая вось на 10% даўжэй, чым кароткая (памеры спадарожніка - 418 × 392 × 383 км). Такая няправільнасць формы добра прыкметная на фатаграфіях з зонда Касіні.