Цвёрды дыск: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Movses-bot (размовы | уклад) др r2.6.2) (робат дадаў: tg:Ҳофиза |
др r2.7.1) (робат дадаў: jv:Cakram Padhet |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
[[it:Disco rigido]] |
[[it:Disco rigido]] |
||
[[ja:ハードディスクドライブ]] |
[[ja:ハードディスクドライブ]] |
||
[[jv:Cakram Padhet]] |
|||
[[ka:მყარი დისკი]] |
[[ka:მყარი დისკი]] |
||
[[kab:Aḍebsi aquran]] |
[[kab:Aḍebsi aquran]] |
Версія ад 08:38, 15 жніўня 2011
Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн2 (англ.: Hard (Magnetic) Disk Drive, HDD, HMDD) — энерганезалежная, перазапісвальная камп'ютарная запамінальная прылада. З'яўляецца асноўным сродкам захоўвання дадзеных практычна ва ўсіх сучасных камп'ютарах.
У адрозненне ад "гнуткага" дыску (дыскеты), інфармацыя ў НЦМД запісваецца на цвёрдыя (алюмініевыя або шкляныя) пласціны, пакрытыя пластом ферамагнітнага матэрыялу, часцей за ўсё двухвокісу хрому. У некаторых цвёрдых дысках выкарыстоўваецца адна пласціна, у іншых — некалькі на адной восі. Счытвальныя галоўкі ў рабочым рэжыме не дакранаюцца да паверхні пласцін, дзякуючы праслойцы струменя паветра, утваранага пры хуткім вярчэнні. Адлегласць паміж галоўкай і дыскам складае некалькі нанаметраў (у сучасных мадэлях 5-10 нм), а адсутнасць механічнага кантакту забяспечвае доўгі тэрмін службы прылады. Пры адсутнасці кручэння дыскаў, галоўкі знаходзяцца ў бяспечнай зоне, дзе выключаны іх няштатны кантакт з паверхняй дыскаў.
Цвёрды дыск складаецца з наступных асноўных вузлоў: корпус з трывалага сплава, уласна цвёрдыя дыскі (пласціны) з магнітным пакрыццём, блок галовак з прыладай пазіцыявання, электрапрывад шпіндзеля і блок электронікі.